Вы тут

Як бiзнесу знайсцi рабочых?


Каб эканомiка працавала нармальна i прадуктыўна, неабходна канкурэнцыя. Вялiкую ролю ў фармiраваннi апошняй адыгрывае прадпрымальнiцтва — ад буйнога будаўнiчага бiзнесу да прыватных рамонтных майстэрняў. Але паўстае праблема: не хапае граматных спецыялiстаў, якiя маглi б працаваць у недзяржаўных структурах. Аб тым, як выйсцi з такога становiшча, iшла размова на пасяджэннi Савета па развiццi прадпрымальнiцтва.

Развiццё бiзнесу залежыць ад адукацыi

Па словах Пятра Пракаповiча, намеснiка прэм'ер-мiнiстра i старшынi Савета па развiццi прадпрымальнiцтва, сектар прыватнага бiзнесу краiны ў апошнiя гады развiваецца даволi дынамiчна. «Тая задача, якую мы ставiлi сабе на гэты год, — выйсцi не менш чым на 24% валавога ўнутранага прадукту за кошт малых i сярэднiх прадпрыемстваў, будзе выканана, — заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра падчас сустрэчы з журналiстамi. — У наступным годзе мы, вiдаць, выйдзем на 27%, у 2015 — на 30%».

Зараз як буйныя прадпрыемствы краiны, так i малы i дробны бiзнес сутыкаюцца з праблемай недахопу квалiфiкаваных кадраў самага рознага кшталту — і рабочых, i кiраўнiкоў. Як вынiк працэсу мадэрнiзацыi, на буйных прадпрыемствах скарачаецца колькасць рабочых. У гэтым годзе iх колькасць знiзiлася на 2%. Гэтыя людзi павiнны знайсцi працу ў малым i сярэднiм бiзнесе. Але для гэтага iм неабходна атрымаць адпаведную адукацыю i такiм чынам прыстасавацца да новых умоў.

Савецкая спадчына

Беларусь змагла захаваць амаль усе прафесiйна-тэхнiчныя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя былi створаны яшчэ ў Савецкiм Саюзе. Гэта дае ёй больш выгаднае становiшча ў параўнаннi з iншымi «выхадцамi» з СССР. У той жа Расii быў час, калi значную частку такiх устаноў распусцiлi, але ўжо зараз iдзе праца па стварэннi iх наноў. А пакуль што многiя беларускiя рабочыя едуць працаваць у суседнюю краiну, бо там маюць магчымасць атрымаць (хоць у большасцi выпадкаў i нелегальна) больш грошай.

Што да ўстаноў вышэйшай адукацыi, якiя навучаюць будучых прадпрымальнiкаў, то хоць, на першы погляд, такiх спецыяльнасцяў дастаткова, пакуль што ёсць хiбы ў самiм працэсе навучання. З-за таго, што мала ўвагi надаецца практыцы, многiм спецыялiстам пасля атрымання дыплома неабходна шмат часу на адаптацыю да рэальных умоў працы на прадпрыемстве.

Нямецкае рашэнне

Так, перападрыхтоўку можна прайсцi самастойна, а можна i на грошы новых працадаўцаў. Але тут узнiкае праблема: што рабiць, калi чалавек, якi прайшоў курс перападрыхтоўкi i стаў спецыялiстам з запатрабаванай прафесiяй, раптам знаходзiць працу, што аплачваецца лепш, i iдзе працаваць у другую фiрму? Тая фiрма, што ўзяла на сябе клопат па перападрыхтоўцы, застаецца нi з чым. У Расii нядаўна быў выпадак, калi кампанiя аплацiла курсы групе сваiх супрацоўнiкаў i, пасля таго, як яны атрымалi патрэбную спецыялiзацыю, прапанавала iм зарплату ў 20 тысяч рублёў. Калi рабочыя сталi квалiфiкаванымi спецыялiстамi, iншая фiрма прапанавала гэтым жа людзям 27 тысяч рублёў. У вынiку яны «кiнулi» свайго першага працадаўцу, бо захацелi больш высокiя зарплаты. I гэта нармальна па законах рынку — канкурэнцыя павiнна быць усюды.

У Германii працадаўцы «страхуюцца». Памiж прадпрыемствам i чалавекам, якi хоча атрымаць пэўную прафесiю, заключаецца спецыяльны дагавор, якi гарантуе, што фiрма за выдаткаваныя на адукацыю сродкi атрымае спецыялiста.

Бiзнесмены-школьнiкi

Па словах Сяргея Навiцкага, намеснiка старшынi Савета па развiццi прадпрымальнiцтва, кадры неабходна «вырошчваць» са школьнай лаўкi. У Мiнскай вобласцi была распачата праграма «Школьная кампанiя». «Тры гады таму было дзве такiя кампанii, сёння iх ужо каля 70, — расказаў журналiстам Сяргей Навiцкi. — I дзецi ўжо патрошку пачынаюць разумець, як зарабляюцца грошы».

На жаль, пакуль што вядзенне бiзнесу ў школах сутыкаецца з рознымi праблемамi — як бюракратычнымi, так i падатковымi. Так, значная частка грошай, заробленых дзецьмi, iдзе на выплату розных пошлiн. У вынiку школьнiк атрымлiвае на рукi 100-150 тысяч. Яны рады i iм: гэта ж першая ўласна заробленая капейка! Тым не менш, атрымлiваецца не вельмi правiльна. Таму на пасяджэннi Савета выказалi прапанову, каб школьныя прадпрыемствы былi пазбаўлены ад падаткаабкладання.

Бiзнес, якiм займаецца намеснiк старшынi Савета, акрамя арганiзацыi школьных прадпрыемстваў, фiнансуе працу пяцi адукацыйных класаў у розных гарадах, створаных на базе прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў. Тут прайшлi адукацыю каля трох тысяч чалавек — людзi, якiя трапiлi пад скарачэнне на прадпрыемствах i захацелi прайсцi перападрыхтоўку, беспрацоўныя i тыя, хто проста хоча атрымаць нармальную працу i заработную плату.

Каб грошы не сышлi ў цень

Некаторыя буйныя беларускiя прадпрыемствы, такiя як МАЗ, МТЗ, МЗКЦ, дзе асаблiва востра патрэбны рабочыя рукi, ужо зараз запрашаюць на працу грамадзян Узбекiстана, Таджыкiстана, В'етнама, Кiтая, даюць iм «пад'ёмныя», будуюць iнтэрнаты. Уладзiмiр Карагiн, старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў папярэдзiў, што трэба асцерагацца, каб у нас з-за гэтага не ўзнiкла такая сiтуацыя, як у Расii — там зараз больш за 3,5 мiльёна мiгрантаў уцягнуты ў ценявы бiзнес i злачынныя групоўкi.

Трэба больш увагi надаваць прафесiйнай падрыхтоўцы менавiта беларусаў. Мадэрнiзаваць працэс навучання: рабiць стаўку на практыку, а не на лекцыйныя заняткi. «Зноў жа, неабходна арганiзаваць стажыроўкi на прадпрыемствах хаця б на некалькi дзён для ўсiх чыноўнiкаў, якiя маюць дачыненне да ведамстваў, звязаных з бiзнесам», — падкрэслiў Уладзiмiр Карагiн. Па яго словах, гэта дапаможа iм знайсцi правiльныя рашэннi для праблем, з якiмi сутыкаецца малы i сярэднi бiзнес.

Надзея ЮШКЕВIЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».