Вы тут

Дзе, на ваш погляд,можна адпачыць у Беларусі восенню?


Наталля Чарнюк, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, харэаграфічнага ансамбля «Зорка» дзяржаўнай установы «Цэнтр Культуры «Віцебск».

1383710652623_1

 

— Да 50 гадоў я практычна нідзе не была... І вось ужо гадоў сем як два разы на год абавязкова куды-небудзь з'язджаю — паглядзець свет. Дапамагаюць вучні, якія жывуць у розных краінах. А ў Беларусі восенню класны адпачынак на рыбалцы і падчас «ціхага палявання» — у грыбах. На возеры Нарач вельмі прыгожа ў гэтую пару, і турбаз там хапае на любы густ. А бываем мы там з ансамблем у аздараўленчым летніку «Зубраня».

Міхаіл Акімаў, бортінжынер самалёта «Іл-76»,(жыве ў Пскове).

 

1383710655684_2

 

— Даўно нідзе не адпачываў, тым больш у Беларусі. Можа, Мінск? У сталіцы Беларусі па службовых справах у камандзіроўках бываю. Апошні раз — летась. Траецкае прадмесце, старая ратуша, а побач — пасляваенны цэнтр, не менш прыгожы. Што яшчэ? Напэўна, Лідскі замак, Брэст, Хатынь. Апошнія два месцы наогул кожнаму раю абавязкова наведаць, каб памятаць аб подзвігу нашых дзядоў і жахах Вялікай Айчыннай вайны. Ну і Віцебск, вядома ж. Вядома, было б лепш прыехаць летам на міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Але і без яго ёсць што паглядзець, асабліва калі ў горадзе 13 гадоў пражыў.

Таццяна Іваноўская, рэдактар тэлерадыёкампаніі «Віцебск».

1383710658121_3

 

— Па-першае, усё залежыць ад надвор'я. І яшчэ ад таго, што чалавек любіць. Я, дарэчы, нарадзілася восенню — у кастрычніку. Можа, таму люблю адзіноту, а яшчэ — добрую літаратуру, фільмы. Была б толькі ў водпуску, знайшла, чым бы займацца. Дарэчы, з задавальненнем паглядзела фільм «Лепшая прапанова» з Джэфры Рашам у галоўнай ролі.
Нават у дождж з'ездзіла б на дачу, а можа, у Браслаў. Было б там цудоўна пасядзець ля каміна з добрымі гарбатай і кнігай. Для мяне рамантыка — па жыцці, і гэта абсалютна не залежыць ад пары года. А сёлетняя восень у Віцебску насамрэч залатая: такая чароўная, не было доўга дажджоў. Можна ў такія дні нават не выязджаць за горад, а дастаткова прыехаць у парк...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».