Вы тут

Адкрытыя для кантактаў, або Рэгіянальная палітыка на міждзяржаўным узроўні


У Санкт-Пецярбургу адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі СНД па вывучэнні досведу дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання. У рабоце камісіі ўдзельнічала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч. У Мінску яна правяла брыфінг па выніках сустрэчы парламентарыяў і экспертаў краін Садружнасці.

Святлана Герасімовіч, у прыватнасці, паведаміла пра абмеркаванне шэрагу законапраектаў у сферы мясцовага самакіравання, у тым ліку праектаў новых рэдакцый мадэльных законаў «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання», «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовых фінансаў», «Аб агульных прынцыпах і парадку надання органам мясцовага самакіравання асаблівых дзяржаўных паўнамоцтваў», «Аб статусе выбарнай асобы мясцовага самакіравання». Гэтыя дакументы былі дапрацаваныя ў адпаведнасці з заўвагамі і прапановамі дэпутатаў парламентаў краін СНД. Было вырашана працягнуць работу над праектам мадэльнага закона «Аб асновах рэгіянальнай палітыкі», праектам канвенцыі аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Да пасяджэння камісіі было прымеркавана правядзенне міжнароднай канферэнцыі «Шляхі павышэння ролі рэгіянальных і мясцовых улад у сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржаў Еўропы і СНД». Святлана Герасімовіч таксама расказала журналістам аб асноўных момантах работы канферэнцыі, падчас якой яна выступіла з дакладам на тэму «Досвед і перспектывы міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь». І сапраўды, нашай краіне тут ёсць чым падзяліцца, пра што расказаць. Невыпадкова і на канферэнцыі, і ў яе кулуарах удзельнікі абмяркоўвалі беларускую практыку наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

— Амаль усе выступоўцы адзначалі насычанае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Беларусі. Многія звярталі ўвагу на тое, што наша краіна адкрыта для кантактаў, што ў нас ёсць досвед, які пераймаецца іншымі, у развіцці сельскай гаспадаркі, у добраўпарадкаванні тэрыторый і нават у гасціннасці, — з гонарам паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі.

На канферэнцыі былі прыняты рэкамендацыі, якія ў значнай ступені датычыліся павышэння эфектыўнасці міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва краін-суседзяў. З гэтай нагоды, паводле слоў Святланы Герасімовіч, ішла размова аб неабходнасці стварэння ў глабальным сеціве адзінага інфармацыйнага партала краін СНД.

У Санкт-Пецярбургу прагучала і прапанова правесці наступнае пасяджэнне камісіі ў Беларусі.

Леанід Тугарын.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.