Вы тут

Не правалiць мадэрнiзацыю праз безгаспадарчасць


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ «Барысаўдрэў». Гэта другi вiзiт кiраўнiка дзяржавы на прадпрыемства. 30 лiстапада 2012 года ўраду, канцэрну «Беллеспаперапрам», Мiнскаму аблвыканкаму i кiраўнiцтву гэтага прадпрыемства была пастаўлена задача да лiстапада 2013 года завяршыць усе работы па мадэрнiзацыi завода. Як яна вырашана сёння, Аляксандра Лукашэнку не задоволiла. Як вынiк — шэраг жорсткiх кадравых i дысцыплiнарных рашэнняў.

9_33

Прыбыўшы на прадпрыемства, кiраўнiк дзяржавы адразу адхiлiўся ад падрыхтаванага маршруту наведвання, вы-явiўшы ў цэхах i на вытворчай тэрыторыi крайнюю ступень безгаспадарчасцi. Нягледзячы на абяцаннi, работы па мадэрнiзацыi, часта неабгрунтавана, былi зацягнуты i, адпаведна, упустую патрачаны дзяржаўныя сродкi.

Аляксандр Лукашэнка дэталёва азнаёмiўся са станам прадпрыемства, наведаў вытворчыя памяшканнi i выказаў крайнюю ступень незадаволенасцi ўбачаным.

Пры гэтым частка нараканняў была адрасавана кiраўнiцтву Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта за слабую падрыхтоўку самой рабочай паездкi. Агледзеўшы прадпрыемства, кiраўнiк дзяржавы таксама выслухаў кароткiя даклады iншых кiраўнiкоў прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам», дзе рэалiзуюцца iнвестпраекты i па якiх таксама раней давалiся дакладныя даручэннi i вызначалiся тэрмiны завяршэння работ. Пры гэтым Прэзiдэнта цiкавiла толькi адно пытанне — што не зроблена.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка даручыў Камiтэту дзяржаўнага кантролю дэталёва разабрацца са станам спраў у галiне i на канкрэтных прадпрыемствах. «Давайце дамовiмся так: максiмум 10 снежня збiраемся ў мяне па дрэваапрацоўцы», — сказаў беларускi лiдар.

Старшынi КДК Аляксандру Якабсону Прэзiдэнт даручыў стварыць камiсiю, аналагiчную той, якая працавала па праблемных пытаннях у будаўнiчай галiне. «Ствараеш камiсiю, глядзiш планы мадэрнiзацыi i глядзiш глыбей, што там адбываецца, — сказаў ён. — Трэба прайсцi кожнае прадпрыемства, усё, што ў дзяржаўнай праграме па мадэрнiзацыi дрэваапрацоўчай прамысловасцi. Плюс усе мае даручэннi асобна. Асаблiвая ўвага Вiцебску».

«Па Сямашку (першы вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Сямашка. — Заўвага БЕЛТА) прымем рашэнне пасля таго, як правя-дзём гэту нараду», — дадаў Прэзiдэнт Беларусi.
Сярод iншых кадравых рашэнняў кiраўнiка дзяржавы — вызваленне Барыса Батуры ад пасады губернатара Мiн-скай вобласцi, а Аляксандра Пераслаўцава — ад пасады старшынi канцэрна «Беллеспаперапрам». Сваёй пасады пазбавiўся таксама намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Андрэй Тур. Кiраўнiку Адмi-нiстрацыi Прэзiдэнта Андрэю Кабякову і Старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандру Якабсону аб'яўлены строгія вымовы.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў жорсткiя рашэннi ў дачыненнi гендырэктара будтрэста № 21 Мiкалая Бусалава, якi кiраваў будаўнiчымi работамi на тэрыторыi прадпрыемства: «Падпiску пра нявыезд, вызвалiць сёння ж ад займаемай пасады. Тузане за межы Барысава — пасадзiць. Завесцi крымiнальную справу па матэрыялах КДК i прыняць да расследавання». Аналагiчна кiраўнiк дзяржавы даручыў разабрацца i з вiнаватымi ў парушэннi экалагiчных нормаў — тэрыторыя прадпрыемства апынулася месцамi захламленай вытворчымi адходамi, а бе-раг размешчанага побач з заводам вадаёма стварае не менш гнятлiвае ўражанне. «Разбярыцеся з санслужбай. Не — туды ж, у камеру яго за тое, што не сочыць за парадкам. Сваёй уладай разбярыцеся, не чакайце нiкога», — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да старшынi КДК Аляксандра Якабсона.

Нямала нараканняў было выказана i ў адрас праекцiроўшчыкаў. Тут патрабаванне кiраўнiка дзяржавы аналагiчнае — разабрацца i пакараць вiнаватых. «Па кiраўнiку праектнай арганiзацыi тое ж самае, што я сказаў па кiраўнiку будаўнiчай: падпiска аб нявыездзе, заводзьце крымiнальную справу», — адзначыў беларускi лiдар.

«Калi ў вас будуць хоць нейкiя падазрэннi па старшынi канцэрна, па Батуры, па Сямашку — зараз жа ўключайце iх у крымiнальную справу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Мiнiстру архiтэктуры i будаўнiцтва Анатолю Чорнаму Прэзiдэнт таксама даў выразныя ўказаннi па навядзеннi парадку: «Пачынай працаваць. Гэта твой трэст. Цябе выратоўвае толькi тое, што ты працуеш (мiнiстрам. — Заўвага БЕЛТА.) без году тыдзень. Наводзь жалезны парадак. Ты ведаеш, што тут рабiць».

Паводле матэрыялаў БелТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.