Вы тут

Крымінальны кодэкс чакаюць перамены


У Палаце прадстаўнікоў да першага чытання рыхтуецца законапраект, які мае на ўвазе значныя змены ў Кры-мінальным, Крымінальна-працэсуальным, Крымінальна-выканаўчым кодэксах Беларусі. «За апошні час такія вялікія змены адбудуцца ўпершыню, — расказала журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прад-стаўнікоў па заканадаўстве Людміла МІХАЛЬКОВА. — Дакумент змяшчае больш за 100 артыкулаў. І гэта не та-му, што кодэксы не дасканалыя. А таму, што раней нельга было прадугледзець тэхналогіі і спосабы, з дапамо-гай якіх здзяйсняюцца сучасныя злачынствы; змяніліся самі злачынствы, і людзі, якія іх здзяйсняюць. Гэты за-конапраект, да таго ж, разлічаны і на перспектыву. Нам важна пачуць як мага больш меркаванняў аб гэтым да-куменце».

1384000131597_9-27

Дасудовая дамова

Адной з галоўных навацый законапраекта з'яўляецца магчымасць заключэння дасудовага дагавора аб супрацоў-ніцтве з падазроным (абвінавачаным). Пры заключэнні такога пагаднення абвінавачаны абавязваецца садзейні-чаць устанаўленню ісціны, выкрыванню саўдзельнікаў і кампенсаванню нанесенай шкоды. Пры выкананні гэтых умоў гарантуецца змяншэнне максімальнага тэрміну пакарання або прымяненне іншых мер крымінальнай ад-казнасці. Напрыклад, у выпадку групавога забойства да таго, хто заключыў са следствам дасудовае пагадненне, выкрыў усіх саўдзельнікаў, прызнаў сваю віну і раскаяўся, нельга будзе прымяняць смяротнае пакаранне альбо пажыццёвае пазбаўленне волі.
Выкананне дасудовага дагавора будзе правярацца пракуратурай і судовымі органамі. Законапраект прапануе на папярэднім судовым пасяджэнні вырашаць пытанне аб прызначэнні судовага разгляду па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які заключыў дасудовы дагавор. На папярэднім пасяджэнні можа быць вырашана і пытанне пра вяртанне справы пракурору і спыненне вытворчасці па справе. Дасудовы дагавор неабходна бу-дзе складаць пры ўдзеле адваката. Могуць ужывацца і розныя меры па абароне абвінавачанага, які заключыў та-кі дагавор.
Не крымінал
Законапраект прадугледжвае дэкрыміналізацыю некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Бела-русь. «Гаворка ідзе пра пэўныя злачынствы супраць уласнасці, парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, парадку кіравання, інтарэсаў службы. Напрыклад, гэта артыкул 220 (нядобрасумленная ахова маёмасці), арты-кул 259 (фальсіфікацыя сродкаў вымярэння), артыкул 261 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да паштовых марак, іншых знакаў паштовай аплаты, міжнародных зваротных купонаў, імянных рэчаў), артыкул 262 (падробка праяз-ных дакументаў), артыкул 383 (самаўпраўнасць) Крымінальнага кодэкса. Такія злачынствы не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі», — паведаміла Людміла Міхалькова.
З 2002 па 2011 год па артыкуле 220 Крымінальнага кодэкса, напрыклад, было асуджана толькі 6 чалавек. Гэтыя навелы прапанаваны з улікам вывучэння досведу Расіі, Літвы, Казахстана і іншых дзяржаў.
Акрамя таго, прапануецца знізіць ніжнія межы тэрмінаў пакаранняў за некаторыя злачынствы супраць уласнасці і ўвесці ў санкцыі некаторых артыкулаў асноўнае ці дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу. Дарэчы, за экана-мічныя злачынствы памеры штрафу прапануецца павялічыць да 6 тыс. базавых велічынь.
Рэцыдывісты — асобна
З мэтай падзяліць асуджаных на тых, хто можа выправіцца, і на тых, хто ўжо наўрад ці зменіцца, уводзіцца змена ў артыкул 43 Крымінальнага кодэкса. Гаворка ідзе пра прызнанне злачынца асабліва небяспечным рэцыдывіс-там.
Старшыня парламенцкай камісіі па заканадаўстве растлумачыла, што, згодна з дзейсным Кодэксам, асабліва не-бяспечным рэцыдывістам прызнаецца чалавек, які здзейсніў цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства і раней не менш за два разы быў асуджаны і адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за асабліва цяжкія злачын-ствы. Гэта значыць, не заўсёды чалавек, які мае па 5 — 6 судзімасцяў, можа патрапіць у гэтую катэгорыю. Атрым-ліваецца, што апошнія адбываюць пакаранне разам з тымі, хто здзейсніў, напрыклад, толькі другое злачынства, прычым не цяжкае. Пры гэтым тыя, хто мае па 5—6 «адсідак», адмоўна ўплываюць на астатніх.
Законапраект прапануе прызнаваць асабліва небяспечным рэцыдывістам чалавека, які здзейсніў асабліва цяж-кае злачынства пасля таго, як ён адбыў пакаранне за цяжкае злачынства.
Кампенсацыя замест тэрміну
Аб гуманізацыі заканадаўства сведчыць, па меркаванні парламентарыя, прапанаваная ў праекце магчымасць крымінальна-прававой кампенсацыі, якая стане ўмовай вызвалення ад крымінальнай адказнасці, асуджэння з умоўным пакараннем, ужываннем пакаранняў, якія не звязаны з пазбаўленнем волі.
Памер крымінальна-прававой кампенсацыі будзе складаць ад 30 да 100 базавых велічынь. Пры гэтым яна павін-на скласці не менш за 50 працэнтаў ад прычыненай шкоды. «Занясенне гэтай сумы на дэпазітны рахунак органа праследавання ці суда не будзе вызваляць асобу ад пакрыцця іншых выдаткаў, якія звязаны са злачынствам», — падкрэсліла Людміла Міхалькова. Гэта значыць, да прыкладу, пасля выплаты такой кампенсацыі ўсё адно трэба будзе пакрываць у поўным памеры шкоду, якая прычынена пацярпеламу боку.
Крымінальна-прававая кампенсацыя будзе ўжывацца толькі ў дачыненні да злачынстваў, якія лічацца менш цяж-кімі або не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. Дэпутат падкрэсліла: «Гэта вельмі гуманная мера для тых, хто спатыкнуўся, але не збіраецца ў далейшым весці злачынны лад жыцця».
За пагрозу забойствам — 2 гады
Змяняюцца і падыходы да пакарання за вываз людзей за мяжу ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі. Прапануецца дакладна размежаваць гэта з такім злачынствам, як выкарыстанне занятку прастытуцыяй. У гэтых мэтах будуць унесены змены ў дадатак да артыкула 181 Крымінальнага кодэкса (гандаль людзьмі).
Прапануецца ўзмацніць адказнасць па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці). З'явіцца новая санкцыя — да двух гадоў пазбаўлення волі. Разам з тым, застануцца і альтэрнатыўныя санкцыі — напрыклад, штрафы.
Узмацняецца адказнасць за лжывы данос і лжывыя паказанні. Тут таксама ўводзіцца санкцыя — пазбаўленне во-лі.
Чакаюцца і змены парадку ўмоўна-датэрміновага вызвалення, а таксама вызвалення пад заклад. Акрамя таго, папраўкамі плануецца абмежаваць максімальныя тэрміны арышту — не больш за тры месяцы для дарослых і двух месяцаў для непаўналетніх. Пры гэтым выключаецца магчымасць умоўна-датэрміновага вызвалення.
— Прапануемыя змены накіраваны ў першую чаргу на гуманізацыю і аптымізацыю пакаранняў, растлумачэнне складаных нюансаў праваўжывальнай практыкі — у прыватнасці, па справах пра лжэпрадпрымальніцтва, неза-конную прадпрымальніцкую дзейнасць, рабагандаль, утрыманне прытонаў, распаўсюджванне парнаграфіі. Акрамя таго, папраўкі маюць на ўвазе ўзмацненне адказнасці для педафілаў, а таксама для арганізатараў фінан-савых пірамід, — падкрэсліла Людміла Міхалькова.
Заканадаўцы маюць намер падрыхтаваць дакумент да разгляду ў першым чытанні на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.