Вы тут

Еўра працягвае падзенне


Еўрапейскі Цэнтрабанк прыняў на гэтым тыдні рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання да 0,25% гадавых. Еўра «пайшоў» уніз.

Як мы паведамлялі раней, інфляцыя ў еўразоне апошнім часам трымаецца на вельмі нізкім узроўні. Гэта выклікала зніжэнне вартасці «еўрапейца». Змяншэнне стаўкі рэфінансавання знізіла кошт валюты яшчэ больш. Аднак гэта, хутчэй за ўсё, часовая з'ява і еўра яшчэ пакажа сваю сілу.

У Беларусі еўрапейская валюта таксама патаннела — на 70 рублёў (мінус 0,6%) да 12400. Долар, у сваю чаргу, падаражэў — на 50 рублёў (плюс 0,5%) да 9250. Дарэчы, варта адзначыць, што на значэнне курсу нацыянальнай валюты ўплывае і ўзровень золатавалютных рэзерваў. Па выніках кастрычніка яны ў вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ скараціліся на 574,6 млн долараў ЗША і, паводле папярэдніх падлікаў, на 1 лістапада склалі 6,8131 млрд долараў у эквіваленце, паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 559,3 млн долараў і на 1 лістапада склаў 7,4856 млрд. «Зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена пагашэннем у поўным аб'ёме знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ўрада і Нацыянальнага банка, у тым ліку пікавымі выплатамі па крэдыце «стэнд-бай» Міжнароднага валютнага фонду», — тлумачаць сітуацыю ў Нацбанку.
Расійскі рубель патаннеў на 2 грашовыя адзінкі (мінус 0,7%) да 284.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.