Вы тут

У сталіцы распрацоўваецца стратэгія будаўніцтва арэнднага жылля


Гэта неабходна зрабіць у бліжэйшыя два тыдні, заявіў днямі старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

Сталічны кіраўнік падкрэсліў, што адміністрацыям раёнаў, камітэтам і ўпраўленням гарвыканкама неабходна правесці адпаведныя нарады і на працягу двух тыдняў выпрацаваць дакладныя падыходы па аб'ёмах будаўніцтва арэнднага жылля і інтэрнатаў у Мінску.

Генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Хадарцэвіч паведаміў, што цяпер падрыхтаваны праект рашэння Мінгарвыканкама па арэндным жыллі, у адпаведнасці з якім плануецца, што Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка будзе акумуляваць грашовыя сродкі для арэнднага жылля. Сёння гэтыя сродкі складаюць 1,9 млрд рублёў. Акумуляваныя сродкі будуць накіроўвацца на рамонт памяшканняў арэнднага жылля, выраб праектна-каштарыснай дакументацыі або на будаўніцтва. Мікалай Ладуцька падкрэсліў, што задача не толькі ў тым, каб размяркоўваць сродкі. На яго думку, неабходна сфарміраваць перспектывы развіцця арэнднага жылля ў сталіцы такім чынам, каб распрацаваная стратэгія была выразнай, зразумелай і сапраўды маштабнай.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.