Вы тут

Келіх колам не таварыш


На днях па ўсім Гродне разышлася непрыемная навіна. «Фальксваген», за рулём якога быў п'яны кіроўца, на адным са скрыжаванняў уехаў у натоўп пешаходаў. Два чалавекі ад гэтага сутыкнення пацярпелі. Аднак на ва-дзіцеля наезд не паўплываў. Ён проста адмовіўся спыніцца, вырашыў з'ехаць з месца здарэння, але пакаран-не само знайшло яго: літаральна праз некалькі хвілін мужчына не справіўся з кіраваннем і яго аўто урэзаўся ў слуп... Падобная гісторыя яшчэ раз нагадала пра тое, наколькі небяспечныя на нашых дарогах падобныя «ал-кагоншчыкі». І не менш прыемна, што дзяржава сёння не проста задумваецца над гэтым, але і прымае важ-ныя, патрэбныя меры. 24 кастрычніка стаў «днём Х» для аматараў нападпітку паганяць на аўтамабілі. Менаві-та тады ўступілі ў сілу папраўкі да некаторых кодэксаў Беларусі па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кі-раванне аўтамабілем у стане ап'янення. Пра «падарункі», якія чакаюць падобных кіроўцаў, адмысловую ста-тыстыку п'яных на дарогах «Звяздзе» распавяла Ганна БАНАДЫК, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС.

1384000206275_9_15

— Сітуацыя з п'янствам у нашай краіне даволі вострая, — кажа Ганна Банадык. — І што тычыцца п'яных за рулём, адказнасць за кіраванне ў нецвярозым стане неаднаразова ўзмацнялася. У 2007 годзе, напрыклад, унеслі крымі-нальную адказнасць за паўторнае кіраванне нападпітку. Пазней дапушчальны ўзровень алкаголю ў крыві знізілі з 0,5 да 0,3 праміле. І нават гэтыя меры не ўплывалі на траўматызм на дарогах па віне нецвярозых кіроўцаў. Праблема насамрэч існуе. І для яе разумення прывяду наступныя лічбы. За 2011 год у нашай краіне затрымалі 52 тысячы вадзіцеляў у нецвярозым стане.
— Гэтую лічбу можна параўнаць з насельніцтвам буйнога раённага цэнтра.
— Цікава, што сярод іх кожны восьмы на працягу года затрымліваўся паўторна і прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Тым не менш былі і тыя, хто трапляўся ў 6-ы ці 7-ы раз! У сувязі з гэтым у заканадаўцаў узнікла пытан-не пра тое, ці дастаткова «моцны» закон у дачыненні да падобных людзей. А таму былі прыняты наступныя ра-шэнні. Што тычыцца адміністрацыйнай адказнасці, істотна павялічыліся памеры штрафаў. Калі раней яны былі ад 15 да 35 базавых велічынь, цяпер — ад 50 да 100 базавых. Таксама было ўзмоцнена пакаранне ў дачыненні да так званых непапраўных кіроўцаў. Калі чалавека затрымліваюць паўторна ў нецвярозым стане, у яго канфіскуюць транспартны сродак. Трэба адзначыць, што ў выніку ДТЗ па віне п'янага кіроўцы з цяжкімі наступствамі ці адным загінулым адказнасць будзе ў выглядзе пазбаўлення волі да 7 гадоў. А калі загінулых будзе ад 2 і больш, адказ-насць — да 10 гадоў пазбаўлення волі. Што да тых, каго нецвярозымі затрымалі ўпершыню, іх па-ранейшаму па-збаўляюць права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў на 3 гады.
— Варта адзначыць, што ў нецвярозых кіроўцаў аўтамабіль канфіскуецца незалежна ад таго, хто ўладальнік транспартнага сродку — ён ці іншы грамадзянін.
— Безумоўна. Падобнае зроблена, бо ёсць адказнасць за перадачу транспартнага сродку. Вельмі часта бывае патуранне з боку ўладальнікаў аўто, бо яны ведаюць, што чалавек, напрыклад, прыцягваўся да адказнасці, мае пэўную слабасць. А цяпер гэты ўладальнік 10 разоў падумае аб тым, каму дае свой транспартны сродак. Выклю-чэнне складаюць толькі тыя сродкі, калі кіроўца завалодаў аўтамабілем насуперак волі ўладальніка — напрык-лад, угнаў.
— Як лічыце, ці сталі падобныя папраўкі пэўным «цэнзарам» для тых, хто любіць «падшафэ» пакатацца на аўтамабілі?
— Яшчэ на стадыі абмеркавання законапраекта ў нас значна панізілася як колькасць нецвярозых за рулём, так і колькасць ДТЗ па віне гэтых кіроўцаў. Калі раней затрымлівалі прыкладна 50 тысяч нецвярозых вадзіцеляў, цяпер маем крыху больш за 30 тысяч. І мы разлічваем на тое, што да канца года не выйдзем на лічбу ў 50 тысяч. Нецвярозых на дарогах стала менш. Людзі пачалі задумвацца і менш садзяцца за руль у нецвярозым стане. Па-добнае тычыцца і здарэнняў на дарогах па віне нецвярозых вадзіцеляў. За 9 месяцаў здзейснена 346 ДТЗ, што на 36% менш, чым летась. Мы разлічваем, што гэтыя ўзмацненні будуць мець плён.
Варта, каб блізкія ў неабходны момант маглі затрымаць патэнцыйна п'янага вадзіцеля. Прасцей за ўсё — схаваць ключы. Ён будзе шукаць, злавацца, але ляжа і засне. Падобнае тычыцца і таго, калі нецвярозы выходзіць з кавяр-ні, рэстарана. Адміністратар, гардэробшчык павінны запытацца, на чым ён збіраецца ехаць дадому. Апошнія два гады ў нас дзейнічае бестэрміновая акцыя «Спыні бяду — патэлефануй 102». І трэба адзначыць, што цяпер знач-ны працэнт нецвярозых кіроўцаў затрымліваецца дзякуючы неабыякавым грамадзянам.
— Грамадскасць успрыняла падобныя папраўкі даволі аптымістычна.
— Мы глядзім інтэрнэт-форумы і бачым, што ўсе паставіліся даволі добра. Свядомыя людзі разумеюць, якую шкоду прыносіць п'янства за рулём. І гэтыя нормы — неабходныя і вымушаныя меры.

Тарас ШЧЫРЫ. Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць ў маленькіх населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.