Вы тут

Мiнскi Камароўскi рынак: Месца, куды хочацца вяртацца


Гэты гандлёвы комплекс — адзiн з найстарэйшых i самых буйных не толькi ў сталiцы, але i наогул у краiне. Узяўшы пачатак з дробных гандлёвых пунктаў на ўскрайку Мiнска, цяпер ён займае агульную плошчу 5,4 га i налiчвае амаль 2000 гандлёвых аб'ектаў. Цэнтральны будынак стаў своеасаблiвай вiзiтоўкай Мiнска, а пастаянныя «жыхары» рынкавай плошчы — летуценная панi з сабакам, задуменны конь, паслужлiвы фатограф i паважная гандлярка семкамi — упрыгожваюць тысячы памятных фотаздымкаў... Такi ён — Мiнскi Камароўскi рынак (у народзе проста Камароўка).

1384231897648_1

Смачна есцi!

Далёка не ўсе ведаюць, што Камароўскi рынак мае ўласны комплекс грамадскага харчавання i гандлю, ў якi ўваходзяць сталоўка i кавярня, кандытарскi цэх, а таксама ўчастак дробнарознiчнага гандлю. «Сталовая «Камароўка» нядаўна адкрылася пасля рамонту, — не без гонару заўважае кiраўнiк комплексу Iрына Пятроўская, — i цяпер можа пахвалiцца як добрым сучасным абсталяваннем, так i разнастайным асартыментам. Цэны ў параўнаннi з сярэднiмi па горадзе невысокiя, каб людзi маглi перакусiць пасля таго, як зрабiлi неабходныя пакупкi, за прымальны i даступны кошт». Што немалаважна — у гэтым памяшканнi не кураць i не ўжываюць алкаголь, таму сюды можна спакойна зазiрнуць паабедаць з дзецьмi. Iнтэр'ер сталоўкi таксама свежы i прывабны, зала прасторная, аздобленая двума вялiкiмi тэлевiзiйнымi экранамi, можа прыняць да 60 чалавек, дзякуючы чаму сталовую даволi часта замаўляюць для правядзення банкетаў — карпаратыўных, сямейных i iншых урачыстасцяў. Працуе сталовая «Камароўка» з 9 ранiцы да 17 гадзiн ва ўсе днi, акрамя панядзелка, калi рынак зачынены.

Прымае заказы на правядзенне ўрачыстасцяў i кавярня «Любавушка» на 30 пасадачных месцаў — яе яркая шыльда здалёк вiдаць памiж цэнтральным уваходам у сезонны i крыты рынак. Працуе яна з 10 ранiцы да 23 вечара штодня.

Зрэшты, больш падрабязна пра ўсе нюансы святочнага меню i афармлення заказаў ахвотным распавядуць спецыялiсты комплексу грамадскага харчавання па тэлефонах (017) 290-27-86, (044) 564-58-54.

Калi ж часу на абед бракуе, наведнiкi рынку ўсё адно не застануцца галоднымi — просты i сытны перакус прапануюць некалькi мiнi-кафэ з багатым выбарам напiткаў i гарачых пiражкоў з рознай начынкай. Нездарма ля шапiкаў «Камароўскiх ласункаў» практычна нiколi не бывае бязлюдна.

1384231901279_2

Мадэрнiзацыя з перспектывай

Час не стаiць на месцы, i плошчаў, якiя яшчэ ўчора здавалiся велiзарнымi, сёння ўжо недастаткова для размяшчэння ўсiх гандлёвых i складскiх памяшканняў. Менавiта таму на Камароўскiм рынку распачалася комплексная мадэрнiзацыя, разлiчаная паэтапна да 2015 года.

Так, сёлета пачалi ўзводзiцца новыя павiльёны на сезонным рынку. Да сярэдзiны наступнага года другое жыццё набудуць бакалейныя шапiкi. Замест маленькiх павiльёнчыкаў без ацяплення будуць зробленыя мiнi-крамы, у якiх i пакупнiкi змогуць выбiраць патрэбныя прадукты, не пакутуючы ад дажджу, ветру i марозу, i прадаўцам будзе больш прасторы для таго, каб раскласцi тавар на вялiзных вiтрынах.

Для размяшчэння складскiх памяшканняў над адмiнiстрацыйна-гаспадарчым комплексам надбудуюць другi паверх. Плануюць выкарыстоўваць энергазберагальныя тэхналогii i сучасныя лёгкiя канструкцыi, якiя дазволяць рухаць перагародкi i рэгуляваць памер будучых складоў. Таксама ў планах надбудова ўваходнай групы ў сезонную частку рынку. Гэтыя работы плануецца правесцi цягам 2014 года.

Самай жа маштабнай часткай праграмы рэканструкцыi абяцае стаць замена шклення на крытым рынку. «Крыты рынак — асноўны наш будынак, а вокны не мянялiся з часу здачы ў эксплуатацыю ў 1980 годзе, — распавядае галоўны iнжынер Мiнскага Камароўскага рынку Канстанцiн Барысенка. — Зразумела, што старыя рамы не адпавядаюць сучасным патрабаванням: зiмой з iмi холадна, летам — горача. Па самых сцiплых падлiках, з-за старых вокнаў будынак губляе 25% цяпла... Спяшаюся супакоiць тых, хто думае, што замена будзе маруднай i капiтальнай, з-за чаго рынак зачынiцца на працяглы час. Усе работы будуць весцiся невялiкiмi ўчасткамi, паэтапна, i ў цёплы перыяд, каб ствараць мiнiмум нязручнасцi для наведнiкаў. Рынак не спынiцца нi на дзень!».

1384231903925_3

З «бiяграфii» Камароўскага рынку

20 мая 1980 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнiкальнага будынка крытага рынку. Толькi плошча гандлёвай залы ў iм складае 13 тысяч м2. Купал даху ўзняты ў самым высокiм месцы на 26 метраў над зямлёй — практычна на вышыню 10-павярховага дома.

У структуру прадпрыемства ўваходзяць Мiнскi Камароўскi рынак, «Мiнскi вернiсаж», «Чыжоўскi рынак», «Курасоўшчынскi рынак», сельгаспрадпрыемства «Узлянка».

Зрэшты, i знутры Камароўка добра знаёмая большасцi мiнчан i гасцей сталiцы. Руплiвыя гаспадынi ведаюць: на крытым рынку заўжды багаты выбар мясной i малочнай, хлебабулачнай прадукцыi i бакалеi; а на адным з радоў можна набыць малочныя прадукты з асабiстых падворкаў — свежыя i, што немалаважна, правераныя лабараторыяй ветсанэкспертызы сыр, тварог, масла i смятану. А вось разнастайную агароднiну i садавiну, ягады i грыбы пакупнiкi выбiраюць у трох сектарах сезоннага рынку. Чацвёрты сектар прапануе наведнiкам свежамарожаную рыбу i прэсервы, пяты прадастаўлены для рэалiзацыi фiрмовай прадукцыi беларускiм вытворцам. Усяго ж у фармаце фірменнага гандлю на Камароўцы прадстаўлена прадукцыя 50 айчынных вытворцаў харчавання. А калi закупкi абяцаюць быць доўгiмi, бацькi могуць пакiнуць дзетак ад 3 да 7 гадоў на вопытных выхавальнiкаў ва ўтульным «Дзiцячым пакоi» — прычым гэтая паслуга для наведнiкаў бясплатная.

«Ад самага пачатку мы працуем для людзей — для таго, каб нашым наведнiкам было максiмальна зручна i камфортна набыць усе прадукты харчавання ў адным месцы, — адзначае генеральны дырэктар камунальнага гандлёвага ўнiтарнага прадпрыемства «Мiнскi Камароўскi рынак» Мiкалай Мiхайлавiч Хмяльнiцкi. — Дый не толькi прадукты, сёння на Камароўскiм рынку пакупнiкам прапануецца вельмi шырокi комплекс тавараў i паслуг. Не пакiдаючы рынку, можна набыць усё: ад запасных ключоў цi акуляраў да турыстычнай пуцёўкi. Для падтрымання высокага статусу, даверу мiнчан i гасцей горада прадпрыемства пастаянна ўдасканальваецца, мадэрнiзуе гандлёвы працэс i знешняе аблiчча рынку».

1384231906917_4

Па выпечку — з другога канца горада

Нельга абысцi ўвагай i такi «смачны» ўчастак, як кандытарскi цэх Камароўскага рынку. На пачатку свайго iснавання ён вырабляў 8-12 найменняў уласнай прадукцыi, цяпер — да 80!

Дзякуючы новаму тэхнолагу ў асартыменце толькi за апошнi квартал з'явiлiся 12 новых найменняў выпечкi, якую раскупляюць штодня.

— Кожны дзень выпякаем каля 50 найменняў розных вырабаў: булачкi, батоны, караваi, пiрожныя, пячэнне i г.д. Таксама прапануем гатовае цеста — больш нiхто на рынку яго не робiць, — пералiчвае Iрына Пятроўская. — Практычна ўся прадукцыя разыходзiцца, нягледзячы на вялiкую канкурэнцыю ў гэтым сегменце. Некаторыя пакупнiкi нават расказваюць, што прыязджаюць па нашы булкi з iншага канца горада, бо нiдзе такiя больш не купiць...

«Такiя» — гэта, напрыклад, мiнiяцюрныя пахкiя булачкi «Беспадобушкi» з макам. Яшчэ вельмi хваляць i ахвотна разбiраюць пакупнiкi два новыя вiды рулетаў — «Камароўскiя ласункi» з яблыкамi i курагой i «Асалоду» з тварагом i курагой. Пажылым людзям, асаблiва тым, хто пакутуе на цукровы дыябет, падабаюцца амаль не салодкiя «вуглiкi» з тварагом. Прыкладна трэць усёй кандытарскай прадукцыi выраблена паводле ДАСТу, а 90% — цалкам з натуральных складнiкаў, без хiмiчных напаўняльнiкаў. Максiмальную нацэнку на сваю прадукцыю тут не робяць, улiчваюць попыт i пакупнiцкую здольнасць: «Хочацца, каб наведнiкi вярталiся да нас зноў i зноў».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК, Валяр'ян ШКленнік, Аляксандр ФУРСАЎ.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і з архіваў прадпрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».