Вы тут

Эканамічны арыенцір


Амаль усе сродкі масавай інфармацыі абавязкова рэгулярна паведамляюць аб змяненні ці захаванні значэння такога эканамічнага паказчыка як стаўка рэфінансавання. Зразумела, што гэта робіцца не проста так, а з-за важнасці гэтага паказчыка. Мы сваім чытачам таксама пастаянна даём адпаведную інфармацыю. Аднак на што гэта стаўка ўплывае і што паказвае?

Стаўка рэфінансавання (па-англійску Federal funds rate) — гэта памер працэнтаў у гадавым вылічэнні, якія трэба выплаціць цэнтральнаму банку краіны за крэдыты, дадзеныя крэдытным арганізацыям (банкам). Праз такія крэдыты забяспечваецца рэгуляванне ліквіднасці (плацежаздольнасці) банкаўскай сістэмы пры недахопе ў крэдытных арганізацый сродкаў для ажыццяўлення крэдытавання кліентаў і выканання прынятых на сябе абавязацельстваў. Паспрабуем растлумачыць гэта ўсё больш проста.

Перш за ўсё, вядома, гэта макраэканамічны паказчык кошту (даступнасці) грошай. Іншымі словамі, стаўка паказвае, наколькі дарагія ці танныя крэдыты могуць даць банкі. Адпаведна могуць змяняцца і стаўкі па дэпазітах. Па стаўцы рэфінансавання цэнтральны банк можа пазычыць грошы камерцыйным банкам. Чым ніжэйшая стаўка, тым больш надзейная фінансавая сітуацыя ў дзяржаве і тым больш даступныя грошы. А чым больш даступныя грошы, тым больш іх ідзе на інвестыцыі ў эканоміку. У выніку эканоміка расце. Пасля гэтага можа паскорыцца тэмп інфляцыі. Потым цэнтральнаму банку давядзецца падняць стаўку рэфінансавання. А пры павышанай стаўцы інвестыцыі запавольваюцца. І ўсё пачынаецца нанова.

Акрамя таго, стаўка рэфінансавання — гэта пэўны эканамічны арыенцір. Стаўка, пад якую цэнтрабанк крэдытуе банкі ў розных краінах, працаваць можа па-рознаму. Яна вызначаецца ЦБ на падставе аналізу асноўных макраэканамічных параметраў — ВУП, прагнозу змены ВУП, інфляцыі, прагнозу інфляцыі, ліквіднасці. А вось ужо вызначаная стаўка будзе ўплываць на іншыя паказчыкі. Праз гэта і атрымліваецца, што ў кожнай краіне значэнне стаўкі рэфінансавання рознае.

Варта адзначыць, што пры змене стаўкі рэфінансавання цэнтральны банк заўсёды павінен вытрымліваць разумны баланс інтарэсаў укладчыкаў і крэдытаатрымальнікаў. Узровень працэнтнай стаўкі павінен быць такім, каб, з аднаго боку, захоўваць прывабнасць банкаўскіх дэпазітаў, а з другога — рабіць крэдыты «пад'ёмнымі» для насельніцтва і прадпрыемстваў, арганізацый.

* * *

Чакаем вашых пытанняў пра карыстанне грашыма і ўсё, што з гэтым звязана. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з пазнакай «для аддзела эканомікі» ці па тэлефоне 8 017 292 38 02.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Прыклады значэнняў ставак рэфінансавання ў розных краінах (працэнтаў гадавых):

Расія — 8,25;
Швейцарыя — 0,25;
Японія — 0,1;
Вялікабрытанія — 0,5;
Краіны еўразоны — 0,25;
Злучаныя Штаты — 0,25.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.