Вы тут

Гуляць з сабакам — да грошай!


Англічанін, які выгульваў сабаку на марскім беразе, не думаў, што чарговая знаходка хатняга гадаванца зможа значна папоўніць фінансавую скарбонку. 50-гадовы Кен Уілман гуляў па пляжы горада Моркама ў графстве Ланкашыр, калі яго баксёр Мадж пачаў моцна брахаць на вялікі камень. Падышоўшы да валуна бліжэй, Уілман пагрэбаваў яго чапаць, бо пах, які ішоў ад знаходкі, быў невыносным.

1384403586890_1

Аднак, прыйшоўшы дадому, Уілман перш за ўсё зайшоў у інтэрнэт у пошуках інфармацыі пра знаходку. Высветлілася, што пакінутая ім без увагі глыба ўяўляе сабой амбру — рэчыва, якое ўтвараецца ў стрававальным тракце кашалотаў, а затым выводзіцца з арганізма ў выглядзе камянёў. Амбра высока цэніцца парфумерамі, бо яе дадаюць у састаў самых дарагіх духоў. Яе пах, спачатку непрыемны, з часам акультурваецца і робіцца падобным на мускусны. А выкарыстоўваюць гэтае рэчыва як фіксатар паху, паколькі амбра доўга ўтрымлівае лятучыя духмяныя рэчывы на скуры.

Уілман, усвядоміўшы, што зрабіў недаравальную памылку, кінуўся на бераг і, на шчасце, знайшоў камень на месцы. Мужчына аднёс яго дадому, выставіў у інтэрнэце на продаж і ўжо атрымаў першыя прапановы аб куплі. «Французскі дылер прапанаваў мне 5 тысяч еўра за 300 грамаў, і з улікам таго, што мая амбра важыць тры кілаграмы, атрымліваецца немаленькая сума — 50 тысяч», — распавёў брытанец. «Эксперты, з якімі я кансультаваўся, сказалі, што за гэтае рэчыва ў Швейцарыі можна атрымаць у чатыры разы больш», — разважае Уілман, які не перастае здзіўляцца, што камень стане для яго «мяшком з грашыма». А Маджа, які знайшоў скарб, ён з таго часу корміць толькі яго любімымі сасіскамі.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.