Вы тут

Сакрэты садаводаў


- Пры пасадцы вішань і сліў уносіць гной у пасадачную яму неабавязкова. Значна больш карысці будзе ад унясення драўнянага попелу, касцявой мукі, старой вапны, перапаленай гліны або бітай тынкоўкі. У занадта ўрадлівай, «тлустай» зямлі вішні і слівы пачынаюць хварэць, у іх лопаецца кара і выцякае камедзь. Плоданашэнне ад гэтага зніжаецца. І вішні, і слівы не любяць абрэзкі кроны, пераносяць яе даволі хваравіта. Таму рэкамендуецца фарміраваць крону адразу пры пасадцы саджанцаў. Ад бакавых галін пакідаюць прыкладна па 1/3 даўжыні, цэнтральныя парасткі кароцяць напалову ці крыху менш. У наступныя гады дапушчальна толькі выдаленне падмерзлых парасткаў.

- Маліна вельмі патрабавальная да ўгнаенняў. Увесну карысна падрыхліць пад ёй глебу і замульчыраваць тоўстым слоем перапрэлай арганікі. На працягу лета можна 2-3 разы падкарміць яе вадкімі арганічнымі або мінеральнымі ўгнаеннямі: першы раз — перад цвіценнем, другі — на пачатку ўтварэння завязяў. Адразу ж пасля завяршэння перыяду плоданашэння старыя парасткі трэба выразаць пад корань і правесці трэцюю падкормку для маладых парасткаў, якая набіраюцца сіл для будучага ўраджаю.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.