Вы тут

Незвычайная гароднiна i садавiна


Фiялетавая бульба

Нiкога не здзiвiш бульбачкай з жоўтай, ружовай цi нават фiялетавай лупiнай. Але вось бульбачка, фiялетавая ўсярэдзiне, — гэта штосьцi новае. Яе з'яўленню мы абавязаны навукоўцам з Colorado State University, якiя доўга працавалi над бульбай з андскiх высакагор'яў, пакуль не атрымалi знакамiты фiялетавы колер. Гэтым насычаным колерам бульбачка абавязана высокай колькасцi антацыянаў, якiя валодаюць антыаксiдантнымi ўласцiвасцямi якiя, дарэчы, захоўваюцца пасля прыгатавання. Больш за ўсё бульбе гатунку «Фiялетавая вялiкасць», якi шырока прадаецца ў Англii, падыходзiць клiмат Шатландыi, дзе яе зараз i вырошчваюць. На смак фiялетавая бульбачка не адрознiваецца ад звычайнай.

Брокалiнi

Складана паверыць, што брусельская i савойская капуста, брокалi i кальрабi — сваякi. Нядаўна ў капусным шэрагу здарыўся прыбытак. У вынiку скрыжавання звычайнай брокалi i гароднiны гайлан (кiтайская брокалi) атрымалася раслiна, падобная на спаржу з галоўкай брокалi на верхавiне. Брокалiнi не мае рэзкага капуснага паху, трохi саладкавая, з перачнай ноткай, далiкатная на смак, нагадвае брокалi i спаржу адначасова. Новая гароднiна нiзкакаларыйная i змяшчае шмат карысных рэчываў. У ЗША, Iспанii, Бразiлii, краiнах Азii брокалiнi — звыклы гарнiр. Звычайна яе або злёгку абсмажваюць у алеi або падаюць свежай, палiтай алеем.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.