Вы тут

«Алімпіяда» для юных спартсменаў


Упершыню ў гісторыі дзіцяча-юнацкага спорту нашай краіны беларуская каманда возьме ўдзел у XV Сусветнай гімназіядзе, якая пройдзе з 25 лістапада па 5 снежня ў Бразіліі.

Сусветная гімназіяда ўяўляе сабой комплексныя міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, у якіх прымаюць удзел школьнікі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. У праграму ўключаны такія летнія віды спорту, як спартыўная і мастацкая гімнастыка (індывідуальныя і камандныя спаборніцтвы), аэробіка, плаванне, лёгкая атлетыка. У якасці дэманстрацыйных відаў спорту прадстаўлены шахматы, дзюдо і каратэ.

Усяго будзе разыграна 78 камплектаў медалёў. Дэлегацыю Беларусі на спаборніцтвах прадставяць удзельнікі і пераможцы Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў 2013 года ў двух відах спорту — плаванні і лёгкай атлетыцы: плыўцы Мікіта Цмыг (Магілёўскі дзяржаўны ліцэй) і Алена Леаненка (СШ № 11, Віцебск), лёгкаатлеты Павел Селіверстаў (СШ № 48, Мінск), Марыя Жодзік (СШ № 19, Баранавічы), Ганна Тарасюк (гімназія № 16, Мінск) і Святлана Губенка (СШ № 20, Орша).

Арганізуе і праводзіць гэтыя спаборніцтвы Міжнародная федэрацыя школьнага спорту (ІSF). У яе ўваходзяць 67 краін свету. Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў з 2012 года з'яўляецца паўнамоцным членам ІSF і прадстаўляе інтарэсы Міністэрства адукацыі Беларусі. Папярэдняя Сусветная гімназіяда праходзіла ў снежні 2009 года ў горадзе Доха (Катар). У ёй удзельнічалі дэлегацыі з 38 краін, у тым ліку з Кітая, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Турцыі, Аўстраліі, Бразіліі, Англіі, Італіі, Францыі, Германіі, Венгрыі. Пераможцам у неафіцыйным камандным заліку чатыры гады таму стала каманда школьнікаў з Расіі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.