Вы тут

Строгi рэжым сну — абарона ад лiшняй вагi


Жанчыны, якiя кладуцца i ўстаюць кожны дзень у адзiн i той жа час, як правiла, не пакутуюць на атлусценне — такая выснова была зроблена паводле назiранняў спецыялiстаў за 300 жанчынамi 17—26 гадоў. Чым больш строга выконваўся рэжым, тым менш было тлушчавых адкладаў.

1385094451758_22-24

Раней апублiкаваныя даследаваннi таксама даказваюць, што недасып адлюстроўваецца на вазе чалавека. Але дагэтуль нiхто не ўлiчваў канкрэтны час адыходу да сну. У рамках апошнiх пошукаў навукоўцы спачатку ацанiлi склад цела добраахвотнiкаў. Потым удзельнiкам эксперыменту далi прылады, якiя адсочваюць iх перамяшчэнне днём i рэжым сну.

Так, калi чалавек спаў менш за 6,5 гадзiны цi звыш 8,5 гадзiны, у яго было больш тлушчавых адкладаў. А калi адрозненнi ў часе засынання i пад'ёму складалi 90 хвiлiн, то канцэнтрацыя тлушчу таксама павышалася, чаго не скажаш пра варыянты, калi рознiца ў часе не перавышала 60 хвiлiн. Прафесар Брус Бэйлi перакананы: рэжым сну ўплывае на гармоны, звязаныя з апетытам. Збiваючы «ўнутраны гадзiннiк», чалавек шкодзiць сабе. Каб палепшыць якасць сну, трэба рэгулярна трэнiравацца, зрабiць спальню цiхiм i цёмным пакоем, а да ложка падыходзiць толькi тады, калi збiраецеся спаць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.