Вы тут

Армія глядзіць у заўтра


Больш за 300 дэлегатаў сабралася ў беларускай сталіцы падчас ІX з'езда Беларускага саюза афіцэраў. Абмяркоўваліся вынікі работы грамадскага аб'яднання, вызначыліся з далейшымі перспектывамі, выбралі кіруючыя органы.

1385184025556_23-14

— Вырашаліся і пытанні паўсядзённага жыцця: працаўладкаванне афіцэраў запасу і членаў саюза, іх пенсійнае забеспячэнне, жыллёвыя праблемы, санаторна-курортнае аздараўленне, дапамога адзінокім, увекавечванне памяці тых, хто пайшоў з жыцця, — зазначыў старшыня Беларускага саюза афіцэраў, генерал-лейтэнант Яўген МІКУЛЬЧЫК. — Таксама абмеркавалі планы нашай дзейнасці, звязаныя з 70 годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілеем Перамогі. Мы павінны дапамагаць дзяржаве вырашаць ваенна-патрыятычныя і ідэалагічныя задачы. Мы імкнёмся не адставаць ад тых працэсаў, якія адбываюцца. І гэтыя даты — не выключэнне.

Больш чым за два дзесяцігоддзі работы Беларускі саюз афіцэраў стаў адной з найбольш буйных і аўтарытэтных грамадскіх арганізацый краіны. У яе складзе — 7 абласных, 15 гарадскіх і 132 раённых саветаў, 274 першасных арганізацый, арганізацый Узброеных Сіл, родаў войск і структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны. Усяго больш за 25 тысяч чалавек!

Прадстаўнікі з розных рэгіёнаў краіны мелі магчымасць ацаніць працу сваіх калег, падзяліцца асабістым вопытам. Ваенны камісар Магілёўскай вобласці, палкоўнік Аляксандр ГАРОШКІН расказаў аб узаемадзеянні абласной арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў з насельніцтвам:

— Асабліва гэта актуальна для нашай вобласці, дзе колькасць воінскіх часцей вельмі невялікая. І для таго, каб нам выхоўваць моладзь у ваенна-патрыятычным духу і прывіваць ёй любоў да Радзімы, трэба з чагосьці падсілкоўвацца. У гэтым нам дапамагаюць нашы вайскоўцы, ветэраны. Яны пастаянна прысутнічаюць на ўсіх мерапрыемствах, якія ў нас адбываюцца: і падчас адпраўкі ва ўрачыстых абставінах прызыўнікоў у армію, і на сустрэчах у навучальных установах. Яны расказваюць аб мінулым узброеных сіл, аб тым, чым армія жыве сёння. У сваю чаргу, у нас наладжана адрасная дапамога ветэранам. Нягледзячы на тое, што наша арганізацыя не шматколькасная, яна выдатна выконвае ўсе задачы, якія ставяцца перад ёй. І ёсць станоўчыя вынікі. Напрыклад, падчас прызыўных кампаній працуюць незалежныя псіхолагі, якія праводзяць апытанне сярод юнакоў. Згодна з данымі мінулай прызыўной кампаніі, жаданне служыць у арміі выказалі 87% магіляўчан. Чым не вынік добрага ўзаемадзеяння?

Гэта гаворыць аб тым, што сёння як ніколі важна выхоўваць моладзь у дзяржаўна-патрыятычным кірунку. І вядучая роля ў гэтым належыць Беларускаму саюзу афіцэраў.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.