Вы тут

У Латвіі абвешчана трохдзённая жалоба


Колькасць загінулых пры абрушэнні супермаркета Maxіma, размешчанага ў адным са спальных мікрараёнаў Рыгі, дасягнула 40 чалавек. «Нагадваем, што афіцыйных спісаў няма. Тое, што вы, верагодна, ужо бачылі ў сацсетках, можа аказацца недакладнай інфармацыяй», — дадаюць журналісты выдання. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ 25 чалавек, перадае ІТАР — ТАСС словы мэра Рыгі Ніла Ушакова. Паводле яго звестак, колькасць ахвяр здарэння дасягнула 38 чалавек. Раней стала вядома, што як мінімум тры ахвяры трагедыі — ратавальнікі.

1385184070280_23-27

Напярэдадні каля 19:00 спачатку абрынуліся адна са сцен будынка і дах. Пазней, калі тэрыторыю пачалі вызваляць ад завалаў, павалілася яшчэ адна сцяна. Плошча абрушэння склала каля 500 кв. метраў. У выніку здарэння ў гарадскія бальніцы былі дастаўлены 28 пацярпелых. Астатнія ад шпіталізацыі адмовіліся і атрымалі першую медыцынскую дапамогу на месцы здарэння. Паводле паведамлення Латвійскага інфармацыйнага агенцтва LETA, прычынай таго, што адбылося, маглі стаць работы па азеляненні даху гандлёвага цэнтра. Як паведаміў мясцовай радыёстанцыі Baltkom адзін з рабочых, на даху супермаркета размясцілі не менш за 48 тон будматэрыялаў. Як паведамляе шэраг мясцовых СМІ, Айнарс Паўніньш, саўладальнік будаўнічай кампаніі, якая праводзіла работы, трапіў у бальніцу з сардэчным прыступам. Тым часам у Латвіі абвешчана трохдзённая жалоба. Ахвяр пры абрушэнні гандлёвага цэнтра магло быць значна менш, але кіраўніцтва супермаркета не арганізавала своечасовую эвакуацыю, паведамляе РБК са спасылкай на кіраўніка дзяржаўнай паліцыі Латвіі Інтса Кузіса.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў шчырыя спачуваннi прэзiдэнту Латвiйскай Рэспублiкi Андрысу Берзiньшу, а таксама родным i блiзкiм загiнулых у вынiку абрушэння даху ў рыжскiм гандлёвым цэнтры, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара. У спачуваннi гаворыцца, што ў Беларусi з глыбокiм болем i сумам успрынялi паведамленне аб шматлiкiх чалавечых ахвярах у вынiку трагедыi, якая здарылася.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.