Вы тут

Як вы змагаецеся з восеньскай хандрой?


Надзея МАКАРЭВIЧ, вядучы спецыялiст па турызме ТАА «Магелан», г. Мiнск:

1385451867564_1

Складана сказаць, цi адчуваю я восеньскую хандру ўвогуле. Напэўна, i так, i не. Я працую ў сферы турызму, i для мяне гэта пара года — час расслаблення пасля лета, калi даводзiлася шмат працаваць. А ўвосень наступае зацiшша, i звычайна мы iдзём у адпачынак (вось у Карпаты ездзiла ў кастрычнiку) або наведваем рэкламныя туры (у гэтым месяцы лятала на Шры-Ланку). А яшчэ маё хобi — фаер-шоу, i крыху сумна, што сезон вулiчных выступленняў ужо скончыўся. У той жа час актыўна працуем над стварэннем новай праграмы нашага тэатра агню на наступны год, i таму расслабляцца няма калi.

Вольга ШНЭК, малодшы навуковы супрацоўнiк музея Максiма Багдановiча, г. Мiнск:

1385451871734_2

Восень — час дажджоў i меланхолii — на жаль, уплывае i на мой настрой. Але сёлета гэта адчуваецца не так моцна, як раней: дапамагае хобi. Праўда, значных яго вынiкаў пакуль няма, таму ўдакладняць не буду. Ёсць яшчэ некалькi рэчаў, якiя дапамагаюць змагацца з сумным восеньскiм настроем. Калi ёсць куды спяшацца пасля працы, аб чым думаць кароткiмi шэрымi днямi, знаходзiш у сабе новую крынiцу сiлы i ўжо няма нi часу, нi жадання стамляцца. А яшчэ — дарагi чалавек. Туман, халодны вечар, — усё не важна, калi з iм i пад адной коўдрай. Цеплыня ў сэрцы i светлыя думкi ўтвараюць з панурым надвор'ем добры кантраст, i восень робiцца ярчэйшай.

Лiзавета АНДРЭЙЧАНКА, экскурсавод, г. Мiнск:

1385451874533_3

Для мяне ўвогуле не iснуе такога паняцця, як — восеньская хандра. Бо восень з яе дажджамi, сырасцю i туманам — мая любiмая пара года. А хандру я звычайна ў маi, калi дзень пачынае рэзка павялiчвацца, i спякотным летам (бо не люблю гарачыню). Ну а калi восень i прымушае пасумаваць, то я сумую «па поўнай праграме». Калi ж яшчэ сумаваць, як не цяпер? I мне гэта падабаецца.

Дзiяна СЕРАДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.