Вы тут

Хакейнае «Дынама» перамагло фаварыта


1. Пасля доўгай беспераможнай серыi вiкторыю ў Кантынентальнай хакейнай лiзе здабыла мiнскае «Дынама». Адметна, што гэтаму папярэднiчала трэнерская ракiроўка ў складзе «блакiтна-белых». У пятнiцу «зубры» ў чарговы раз не здолелi набраць балы — прайгралi «Салавату Юлаеву» (1:4). Напэўна, чарговае паражэнне разам з агульнымi няўдачамi каманды ў гэтым сезоне i паўплывалi на змену ў трэнерскiм складзе. Як паведамляе афiцыйны сайт сталiчнага клуба, назiральны савет часова адхiлiў ад пасады Аляксандра Андрыеўскага, галоўнага трэнера «Дынама». Выконвае абавязкi галоўнага цяпер славак Любамiр Покавiч, якi ў першым паядынку прывёў дынамаўцаў да перамогi. На роднай «Мiнск-Арэне» мiнчане далi бой магнiтагорскаму «Металургу» (3:1). Шайбы на свой рахунак запiсалi Томаш Суровы, Аляксандр Мацярухiн i Джэф Плат.

1385451899349_26-41

2. Мiж iншым, футбольнае «Дынама» таксама парадавала заўзятараў. У 31-м туры першынства краiны па футболе дружына Роберта Маасканта перамагла на сваiм полi барысаўскi БАТЭ (2:1) i забяспечыла сабе трэцi, «бронзавы», радок у чэмпiянаце. Для барысаўчан гэтая сустрэча нiчога не вырашала. Праўда, кожнае паражэнне «жоўта-блакiтных» успрымаецца неадназначна. Тым больш ад «Дынама», сустрэчы з якiм некаторыя балельшчыкi i журналiсты называюць «беларускiм класiка». Прыводзiм вынiкi iншых матчаў чарговага тура: «Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ» — 3:0, «Гомель» — «Шахцёр» — 1:3, «Нафтан» — «Славiя» — 2:1, «Дняпро» — «Белшына» — 1:5, «Дынама» (Брэст) — «Мiнск» — 1:0. Пасля перадапошняга тура амаль цалкам сфармiравалася таблiца першынства. Памiж БАТЭ i «Дынама» ўклiнiўся салiгорскi «Шахцёр», якi заваяваў сярэбраныя медалi. Вышэйшую лiгу пакiдае мазырская «Славiя». Яе месца ў кампанii лепшых каманд краiны зойме «Слуцк». А вось «Гарадзея», уладальнiк сярэбраных медалёў першай лiгi, пазмагаецца за пуцёўку ў першы дывiзiён у стыкавых сустрэчах. Апанент так званай «цукровай дружыны» вызначыцца ў апошнiм туры вышэйшай лiгi.

3. Гродзенскi «Нёман» не прабiўся ў суперфiнал Кантынентальнага кубка. У сваёй групе, матчы якой адбылiся ў дацкiм Военсе, беларусы прайгралi па булiтах нарвежскаму «Ставангеру» (3:4), перайгралi мясцовы «Сэндэруске» (1:0) i венгерскi «Дунайварашы Ацэльбiкак» (3:1). У вынiку — толькi другое месца. Далей iдуць нарвежцы.

4. У першым матчы трэцяга квалiфiкацыйнага раўнда гандбольнага Кубка ЕГФ брэсцкi «БГК iмя Мяшкова» ў гасцях саступiў нямецкаму «Берлiну» (20:22). Улiчваючы моц апанента (берлiнцы — адзiн з грандаў нямецкага ручнога мяча), вынiк можна лiчыць далёка не самым горшым. Тым больш матч у адказ адбудзецца ў Брэсце 30 лiстапада. А вось мiнскае «Дынама» ў гандбольнай Лiзе чэмпiёнаў пацярпела яшчэ адно паражэнне. У гасцях калектыў Барыса Дэнiча саступiў «Барселоне» (25:35). Парадавала ў розыгрышу Кубка Выклiку «Вiкторыя-Рэгiя», якая прэзентуе Мiнскую вобласць. У першым паядынку 1/16 фiналу нашы хлопцы ўпэўнена перайгралi грэчаскi ПАОК (28:21). Варта адзначыць, што сустрэча праходзiла ў Маладзечне i сабрала сапраўдны аншлаг.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.