Вы тут

МАЛА ТОЛЬКI НАРАДЗIЦЬ


Згодна з iнфармацыяй Навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута, колькасць насельнiцтва Беларусi да 2030 года зменшыцца на 211 тысяч чалавек. Пры гэтым гараджан стане больш на 2,6%, а сельскае насельнiцтва скароцiцца амаль на 400 тысяч чалавек. У нашай краiне для стымуляцыi нараджальнасцi робiцца нямала. Быў прыняты закон аб дэмаграфiчнай бяспецы i на яго аснове працуе адпаведная нацыянальная праграма. Дзяржава аказвае дапамогу сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей, у тым лiку дапамагае ў будаўнiцтве жылля. Цi дастаткова гэтых мер, каб выратаваць рэгiёны ад дэпапуляцыi i выйсцi з дэмаграфiчнай ямы, мы спыталi ў намеснiка старшынi Пастаяннай камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, сямейнай i моладзевай палiтыкi Святланы ШЫЛАВАЙ:

1385527951904_27-42

— Адмоўны рост насельнiцтва пачаўся ў Беларусi з 1993 года, i гэтая тэндэнцыя, на жаль, пакуль працягваецца. З 1993 па 2011 год колькасць жыхароў нашай краiны скарацiлася амаль на 770 тысяч чалавек (каля 7,5%).

Асноўныя прычыны дэпапуляцыi: нiзкая нараджальнасць, агульная смяротнасць i мiграцыя. Нацыянальная праграма з 2011 па 2015 год прадугледжвае стабiлiзацыю колькасцi насельнiцтва за кошт павышэння нараджальнасцi. Але вырашыць пытанне дэмаграфii толькi з дапамогай гэтага фактару мы не зможам. Тое, што было прынята дзяржавай па праграмах да 2012 года (павышэнне дапамогi на дзяцей да 3-гадовага ўзросту i г.д.), адыграла станоўчую ролю з пункту гледжання дэмографаў. У нас была вялiкая колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, таму i павялiчылася нараджальнасць. Але ж гэта адбывалася i таму, што тыя жанчыны, якiя адкладалi нараджэнне другога дзiцяцi, нарадзiлi яго раней.

Другая праблема — высокая смяротнасць. Асаблiва ў сельскай мясцовасцi, паколькi ўзровень смяротнасцi вызначаецца ўзроставай структурай насельнiцтва. У нашай краiне расце колькасць людзей пажылога ўзросту. А ў сельскай мясцовасцi жывуць i застаюцца менавiта старыя. Акрамя павышэння нараджальнасцi, мы павiнны працаваць на знiжэнне смяротнасцi. I ў першую чаргу трэба знiжаць яе ў працаздольным узросце, бо такiх у структуры смяротнасцi — 24%. Асноўныя прычыны зыходу з жыцця ў гэтым узросце: хваробы сiстэмы кровазвароту (52%), злаякасныя новаўтварэннi (13,4%) i знешнiя прычыны (10%).

Асаблiвы ўплыў на рост смяротнасцi аказвае негатыўная змена здаровага ладу жыцця. Наша насельнiцтва не займаецца сваiм здароўем. Ёсць такi выраз: «нездавальняючыя самазахавальныя паводзiны насельнiцтва». Знешнiя прычыны — гэта п'янства, аўтамабiльныя катастрофы i г.д. Толькi на 10% стан здароўя насельнiцтва залежыць ад сiстэмы аховы здароўя, на 20% — ад экалогii, на 20% — ад спадчыннасцi i на 50% — ад ладу жыцця.

Здаровы лад жыцця павiнны прапагандаваць не толькi палiтыкi, СМI, але самае галоўнае — сям'я. Здаровы лад жыцця абавязкова паўплывае на дэмаграфiю. Трэба паказваць сваiм дзецям прыклад. На жаль, сучасныя дзецi бавяць свой вольны час не на горках, з санкамi, на лыжах, на каньках, у двары. Нашы дзецi аддаюць перавагу камп'ютарам...

На заканадаўчым узроўнi дзяржава прымае захады па павелiчэннi насельнiцтва, але ў самога насельнiцтва не заўсёды ёсць такое iмкненне. Нараджальнасць нiколi не будзе адзiным уплывовым фактарам дэмаграфiчнага становiшча краiны. Трэба разам змагацца са смяротнасцю ў працаздольным узросце i прапагандаваць здаровы лад жыцця. I пачаць трэба непасрэдна са сваёй сям'i.

Крысцiна ПЯСЕЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».