Вы тут

Лёс ваеннапалонных — боль не толькі Беларусі


Генерал-лейтэнант у адстаўцы Яўген МІКУЛЬЧЫК заклікае далучыцца да праекта «Урочышча Пяскі» народы-пераможцы ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў.

1385615808657_28-34

— На тэрыторыі Беларусі знішчана больш за мільён савецкіх ваеннапалонных. У адных магілах, разам, ляжаць радавыя і камандзіры, прадстаўнікі розных народаў Савецкага Саюза. Гэта не толькі боль Беларусі, — расказаў Яўген Васільевіч журналісту «Звязды». — Таму, калі ў Беларускі саюз афіцэраў звярнулася дэпутат Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Васільеўна Гуйвік па пытанні ўвекавечвання памяці больш за 40 тысяч ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва ва ўрочышчы Пяскі ў Полацку, я паведаміў пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета ветэранскіх арганізацый краін СНД у Маскве, які ўзначальвае адмірал флоту Аляксей Іванавіч Сарокін. Гэта агульны боль краін СНД.

Нам трэба і на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў узняць гэту праблему.

Калі быў падлеткам, то бачыў, як распраўляліся фашысты з савецкімі ваеннапалоннымі. Відавочцы расказвалі, як немцы ў мінскі лагер для ваеннапалонных, які знаходзіўся побач з Домам афіцэраў, прывезлі бочкі з селядцом, а як толькі ваеннапалонныя падыходзілі да Свіслачы, каб вады напіцца, іх расстрэльвалі ва ўпор…

Я сказаў старшыням ветэранскіх арганізацый краін СНД: «Як сяброўства стала адной з умоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, так няхай сяброўства дапаможа нам аднавіць справядлівасць у дачыненні да савецкіх ваеннапалонных». І Беларусі, і ўсім былым рэспублікам СССР неабходна далучыцца да акцыі па зборы сродкаў на мемарыял ва ўрочышчы Пяскі. Акрамя полацкага, патрэбен і цэнтральны комплекс у Мінску альбо пад Мінскам, дзе можна будзе ўшанаваць памяць ваеннапалонных салдат Чырвонай Арміі ва ўсім свеце.

Гэтую тэму трэба ўздымаць. Я казаў пра яе і на ІX з'ездзе Беларускага саюза афіцэраў, які адбыўся 22 лістапада ў Мінску. Збіраюся казаць і на чарговым пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70 й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.

За лістапад на дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на стварэнне мемарыяла «Урочышча Пяскі» было пералічана 21 458 757 рублёў. Усяго на спецыяльным рахунку Віцебскага аддзялення Беларускага Фонду міру на 26 лістапада знаходзілася 112 млн 703 тысячы рублёў. Нагадаем, што для будаўніцтва мемарыяла ва ўрочышчы Пяскі ў Полацку, дзе амаль на паверхні зямлі ляжаць астанкі савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў апошняй вайны, патрэбна каля 5 млрд беларускіх рублёў.

Самае дзіўнае, што найбольшыя сумы пералічваюць, як правіла, пенсіянеры. Людзі, чый даход у нашай краіне не назавеш вялікім. Але гэтыя людзі памятаюць альбо саму вайну, альбо яе наступствы. Мы — забываем. І гэта страшна. Нам неабходна памятаць, каб зямля не закрычала Нябёсам пра нашу абыякавасць. Каб пустэча ў нашай душы не нарадзіла магчымасці новай несправядлівасці, новага болю і гора, трэба яе запоўніць памяццю, спачуваннем і гонарам за тых, хто за калючым дротам, у нечалавечых умовах застаўся свабодным, застаўся Чалавекам.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пералічыў на будаўніцтва мемарыяла «Урочышча Пяскі» 23 мільёны рублёў.

— Гэта былі грошы, заробленыя ў рамках руху студэнцкіх і добраахвотных атрадаў Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ падчас моладзевай працоўнай акцыі «Маладосць. Традыцыі. Будучыня», якая праходзіла ў перыяд з 25 красавіка па 10 кастрычніка 2013 года, — паведаміў «Звяздзе» першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар БУЗОЎСКІ. — Падобныя акцыі — гэта не проста пералічэнне грошай, гэта выхаванне працай і выхаванне гісторыяй. Таму мы надаём вялікае значэнне выбару аб'ектаў, якія яна ахоплівае. У выніку моладзь больш даведваецца пра малавядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны і дапамагае аднавіць гістарычную справядлівасць, ушанаваць памяць продкаў. У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы плануем прыняць рашэнне аб падключэнні да падобнай акцыі ўсёй краіны. Гэта будуць не толькі Пяскі, але цэлы спектр аб'ектаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Мы спадзяёмся таксама аб'яднаць у гэтым праекце моладзь краін СНД.

Грошы на стварэнне мемарыяла «Урочышча Пяскі» можна пералічваць у Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» на рахунак
№3135411066036 (у беларускіх рублях),
№3135411066502 (у доларах),
№3135411066805 (у расійскіх рублях)
у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, код 153001739, УНП 300126736

______________________________________________________________________________________

Іншыя матэрыялы праекта глядзіце тут:

Зямля памятае. А мы?

ТЭРЫТОРЫЯ ПАМЯЦІ

Сведкі

Вязень ДУЛАГа — 125

Вя­зень ДУ­ЛА­Га — 125 (За­кан­чэн­не. Па­ча­так у ну­ма­ры за 1 лю­та­га 2014 го­да)

«Мой баць­ка ля­жыць у Пяс­ках»

Аба­вя­зак сы­ноў

______________________________________________________________________________________

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.