Вы тут

Новы ўзровень барацьбы з наркатрафікам


Краіны — удзельніцы АДКБ — на парозе новага этапу развіцця супрацоўніцтва ў барацьбе супраць незаконнага абароту наркотыкаў. Пра гэта заявіў дырэктар ФСКН Расіі Віктар Іваноў на пасяджэнні Каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў — членаў АДКБ. Пасяджэнне прайшло 28 лістапада ў Мінску.

Праводзiмая антынаркатычная кампанiя дазволiла стварыць у грамадскай свядомасцi Беларусi атмасферу нецярпiмасцi да любых праяў наркатызацыi, лічыць намеснiк прэм'ер-мiнiстра Анатоль Тозiк.

«Адной з самых надзённых сацыяльных задач, якiя стаяць перад Беларуссю, з'яўляецца стварэнне здаровага грамадства i барацьба з такой негатыўнай з'явай, як распаўсюджванне наркотыкаў. У нашай краiне функцыянуе сiстэма прафiлактыкi наркатызацыi насельнiцтва ў рамках дзяржаўнай праграмы комплексных мер процiдзеяння наркаманii i незаконнаму абароту наркотыкаў. Пытаннi прафiлактыкi i процiдзеяння наркаманii з'яўляюцца прадметам рэгулярнага разгляду мiжведамаснага савета па папярэджаннi i прафiлактыцы п'янства, алкагалiзму, наркаманii i спажывання тытуню пры Савеце Мiнiстраў», — сказаў Анатоль Тозiк.

На думку Віктара Іванова, галоўнай пагрозай для краін СНД і ўсёй сусветнай супольнасці па-ранейшаму застаецца афганская наркавытворчасць і ствараемы ёй трафік, які праходзіць па тэрыторыі краін АДКБ. Таму дырэктар ФСКН Расіі прапанаваў аднавіць высілкі на ўзроўні Савета Бяспекі ААН з тым, каб афганская наркавытворчасць была кваліфікавана як пагроза міжнароднаму міру і бяспецы. Акрамя таго, пытанні афганскай наркавытворчасці і барацьбы з ім праз фарсіраванае альтэрнатыўнае развіццё Афганістана будуць у цэнтры ўвагі саміту «вялікай васьмёркі», які пройдзе ў 2014 годзе ў Сочы пад старшынствам Расіі.

Юрый Царык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».