Вы тут

Давер, апраўданы часам


Дэпартаменту аховы — 61 год

Нядаўна служба аховы адзначыла сваё прафесійнае свята. За шэсць дзесяцігоддзяў Дэпартамент аховы прайшоў сур'ёзнае станаўленне, доўгі цярністы шлях, каб стаць самым мабільным падраздзяленнем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Грамадзяне краіны давяраюць яго супрацоўнікам не толькі захаванне свайго матэрыяльнага дабрабыту, але і, без перабольшання, бяспеку свайго жыцця. Сёння служба аховы — гэта рэальная і якасная абарона грамадства ад шматлікіх негатыўных праяў часу. Дэпартамент аховы за 61 год гісторыі можна смела лічыць трывалым падмуркам умацавання законнасці і правапарадку.

1385789986940_30-22

Напярэдадні свайго дня народзінаў усе падраздзяленні і ўпраўленні актыўна рыхтаваліся да значнай даты. Па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. А самых адданых службе запрасілі ў сталіцу, дзе ад начальніка дэпартамента, палкоўніка міліцыі Вадзіма Сіняўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды, ведамасныя граматы і падзякі, а таксама нагрудныя знакі, — як ад Міністэрства ўнутраных спраў, так і ад службы аховы.

На святочным канцэрце Вадзім Іванавіч аддзячыў усім прысутным за важкі ўнёсак у развіццё дэпартамента. «Дзякуй за штодзённую прафесійную працу, за разуменне чалавечых праблем, паколькі менавіта да вас людзі звяртаюцца па дапамогу ў цяжкія хвіліны жыцця. Усе нашы поспехі і дасягненні — гэта вынік самаахвярнага і прафесійнага стаўлення да даручанай справы кожнага афіцэра, супрацоўніка, служачага, якую б пасаду ён ні займаў. Асаблівую падзяку выказваю ветэранам службы аховы, якія зрабілі годны ўнёсак у нашу агульную справу і сёння стараюцца перадаць свой багаты досвед новаму пакаленню міліцыянераў».

У Дэпартаменце аховы ветэранам службы надаецца асаблівая ўвага. Падчас свята ў актававай зале, іх асабіста павіншаваў палкоўнік Вадзім Сіняўскі. Супрацоўнікі выканалі некалькі музычных кампазіцый, усім жанчынам падарылі кветкі. Безумоўна, не абышлося без фінансавай падтрымкі былых саслужыўцаў. Вадзім Іванавіч распавёў гасцям пра тое, як функцыянуе служба сёння, пра яе тэхнічнае і матэрыяльнае развіццё, пра пераемнасць пакаленняў і падзякаваў усім за тое, што яны па-ранейшаму «хварэюць» душой за ратную справу!

Алена ЯРМАЛІНСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.