Вы тут

Права людзей быць рознымі сцвярджаюць у кінематографе


Ролю мастацтва ў раскрыцці грамадска-сацыяльных тэм складана пераацаніць. Вось і гэтымі днямі ў Мінску паказваюць фільмы, прысвечаныя Міжнароднаму дню інвалідаў

З 1 па 10 снежня ў сталічным кінатэатры «Перамога» ідзе 6-ы фестываль фільмаў «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць», які ладзіць Прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. На фестывалі пакажуць 10 мастацкіх фільмаў з розных краі н свету. У першы дзень фэсту паказалі экранную версію скандальнага беларускага серыяла «Вышэй за неба».

Учора адбыўся прагляд брытанскага фільма «Зроблена ў Дагенхэме» пра забастоўку 850 жанчын у 1968 годзе на заводзе Форда супраць дыскрымінацыі па палавой прыкмеце. Лічыцца, што якраз гэтая забастоўка распачала сістэмнае змаганне за правы жанчын. 4 снежня пакажуць французскі фільм «Хамза» рэжысёра Карыма Дрыдзі пра тое, як у ваколіцах Марсэля выжываў 11-гадовы хлопчык, выхадзец з арабскай краіны, які ўцёк з прыёмнай сям'і.

Таксама ў рамках фестывалю 8 снежня пакажуць, напрыклад, румынскую карціну «За ўзгоркамі» Хрысціяна Мунджу, якая з'яўляецца ўладальніцай Залатой пальмавай галінкі 2012 года і золата 19-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», — пра жыццё дзвюх сябровак, якіх раней звязвалі інтымныя адносіны, а потым адна з іх вырашыла стаць манашкай. Тонкі фільм, для прагляду якога трэба быць вельмі падрыхтаваным...

9 снежня можна паглядзець фільм «Клубнічнае і шакаладнае» пра сяброўства двух маладых мужчын у сацыялістычнай Кубе... У апошні дзень фестывалю пакажуць фільм «Мелодыя для катрынкі» Кіры Муратавай пра несправядлівасць свету дарослых да кволых і бездапаможных дзяцей.

Кіно заўжды найбольш аператыўна і чуйна рэагуе на праблемы і несправядлівасць, якія адбываюцца ў грамадстве. Магчыма, таму, што ў сітуацыі, калі адбываюцца нейкія значныя для грамадства падзеі, іх хочацца зафіксаваць для нашчадкаў, зняць на камеру. Часта так і з'яўляюцца дакументальныя фільмы. Мастацкія ж фільмы не менш таленавіта і радыкальна ўзнаўляюць сітуацыі, агучваюць праблемы і задаюць пытанні. Толькі так кіно і мастацтва ўвогуле могуць паўплываць на рэальную сітуацыю. Безумоўна, ад думкі, што «мы думаем менавіта так, а не інакш, значыць, гэта некаму трэба», пазбавіцца вельмі складана. Але заўжды трэба самастойна ўзважваць сітуацыю, спрабаваць разабрацца, верыць у лепшае і адначасова — нікому не верыць, акрамя сябе... Гэтаму вучыць кіно.

А з 28 лістапада па 1 снежня ў сталіцы Беларусі на розных альтэрнатыўных пляцоўках адбыліся паказы фільмаў Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека DOCU DAYS UA. Сярод іншых там быў паказаны, напрыклад, фінскі фільм «Сіндром панка» рэжысёраў Юкі Каркайнена і Яні-Петэры Пасі. Фільм распавядае пра фінскі панрок гурт «Регііі Кілікап Мтіраіуаі» («Імяніны Перці Курыкана»). Гурт гэты незвычайны: ён складаец- ца з музыкаў з сіндромам Даўна — Перці, Кары, Тоні і Самі. Усе гэтыя мужчыны абсалютна рознага ўзросту, маюць свой асбалютна адметны характар і псіхічныя асаблівасці. Але яны пішуць песні аб праблемах у грамадстве, пра палітыку, каханне і тугу. Шчырыя і бунтарскія песні, якія заводзяць слухачоў. Гэта такое сабе інсітнае мастацтва, не пазбаўленае сваёй глыбіні і пасылу. Музыкі прайшлі шлях ад нікому невядомага гурта да самага крутога і папулярнага ў Фінляндыі. Кодай дакументальнага фільма «Сіндром панка» стаў выхад першай кружэлкі гэтай незвычайнай музычнай каманды. І хоць пэўныя эпізоды фільма выклікалі асабіста ў мяне прыступы панікі, роспачы і жадання ўцячы (таму што часам невыносна балюча глядзець, як Бог не роўна дзеліць!), але ў цэлым фільм «Сіндром панка» на дзіва пазітыўны. У музыкаў свой спецыфічны гумар і звычкі, яны непасрэдныя і шчыыя, пазбаўлены ўсіх гэтых стэрэатыпаў і забабонаў, якімі адорвае як бы нармальных людзей як бы нармальнае грамадства. Але гледзячы на такіх людзей, як удзельнікі гэтага фінскага гурта, пачынаеш задавацца пытаннем — а што, уласна кажучы, ёсць нармальна?

Па словах спадара Санакі Самарасінхі, прадстаўніка ААН у Беларусі, у нашай краіне дзяр жаўныя і недзяржаўныя ініцыятывы рэальна робяць даволі шмат для падтрымкі правоў людзей з інваліднасцю, нават нягледзячы на тое, што наша краіна пакуль не ратыфікавала Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў.

Цікава, што мастацтву ўда- ецца кансалідаваць вакол такіх складаных праблем і прадстаўнікоў іншых відаў дзейнасці. Так, фестываль DOCU DAYS UA ў Беларусі падтрымала наша ўлюбёная футбольная каманда БАТЭ.

— Да нас звярнуліся з прось- бай падтрымаць фестываль кіно аб правах чалавека, — распавядае па-беларуску менеджар па маркетынгу каманды БАТЭ Віктар ХАДАСЕВІЧ, тым самым разбіваючы адначасова і стэрэатып пра стаўленне людзей спорту да беларускай мовы. — Мы заўсёды падтрымліваем такую тэматыку. Гэтага прытрымліваецца і «Беларуская федэрацыя футбола».

Фестывалі кіно аб правах чалавека, якія праходзяць у Мінску, дапамагаюць і нам пазбавіцца ад пэўных стэрэатыпаў, пашырыць кола сваі х ведаў, пазбавіцца ад абыякавасці і прынцыпу «мая хата з краю» ў дачыненні да таго, што адбываецца ў беларускім грамадстве і ў свеце.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.