Вы тут

«Еўрамайдан»: хронiка i першыя вынiкi


21 лiстапада ўрад Украiны афiцыйна заявiў, што прыпыняе падпiсанне пагаднення аб асацыяцыi з ЕС, матывуючы гэта эканамiчнымi праблемамi, якiя могуць паўстаць у гэтай краiны з Расiяй. Украiнская апазiцыя ў адказ пачала акцыi пратэсту з патрабаваннямi да прэзiдэнта В. Януковiча падпiсаць пагадненне, як i планавалася раней, на пасяджэннi кiраўнiкоў дзяржаў Усходняга партнёрства ў Вiльнюсе 28 лiстапада. Першыя выступленнi пачалiся 23 лiстапада, а ў нядзелю, 24-га, акцыя пратэсту супраць зрыву еўраiнтэграцыi сабрала ад 50 да 100 тыс. чалавек. Пасля гэтай акцыi на плошчы Незалежнасцi паўстаў палатачны лагер пратэстоўцаў.

1386077294939_3-43

28 лiстапада Украiна не падпiсала пагадненне з ЕС, запатрабаваўшы ад Еўрасаюза матэрыяльную кампенсацыю страт ад разрыву зоны свабоднага гандлю з Расiяй. У той жа момант апазiцыя абвясцiла аб працягу ў Кiеве акцый пратэсту, пiкам якiх павiнна было стаць «народнае веча» 1 снежня. Аднак 30 лiстапада мiлiцыя разагнала палатачны лагер на плошчы Незалежнасцi, што паслужыла пачаткам радыкалiзацыi патрабаванняў украiнскай апазiцыi — ад паскарэння еўраiнтэграцыi да адстаўкi прэзiдэнта i ўрада. Масавая акцыя 1 снежня вылiлася ў захоп урадавых будынкаў i масавыя беспарадкi на вулiцах Кiева. Замаячыла пагроза чарговай «каляровай» рэвалюцыi. На парадак дня паўстала пытанне аб усеўкраiнскай палiтычнай забастоўцы i аб вынясеннi вотуму недаверу прэзiдэнту В. Януковiчу дэпутатамi Парламента.

Апошнiя падзеi ў Кiеве выклiкалi супрацьлеглыя i часта фантастычныя трактоўкi сярод палiтолагаў, журналiстаў i проста актыўных удзельнiкаў, паколькi палiтычны напал барацьбы там вельмi вялiкi. Многiя каментарыi ўяўляюць сабой хутчэй агiтацыйныя матэрыялы розных бакоў канфлiкту, чым цвярозыя аналiтычныя агляды.

Развiццё падзей ва Украiне ўяўляе для Беларусi значны iнтарэс, бо негатыўнае развiццё падзей у суседняй краiне прывядзе да калапсу ўзаемнага гандлю. А падпiсанне пагаднення аб асацыяцыi з ЕС на цяперашнiх умовах стане пачаткам паступовага разрыву гаспадарчых сувязяў памiж нашымi прадпрыемствамi.

Таму паспрабуем разгледзець гэтую сiтуацыю больш-менш спакойна.

Перш за ўсё, варта адзначыць, што прэзiдэнт i ўрад Украiны з'яўляюцца паслядоўнымi прыхiльнiкамi еўраiнтэграцыi, пра што яны неаднаразова публiчна заяўлялi. Адмова падпiсаць пагадненне аб асацыяцыi з ЕС была выклiкана, перш за ўсё, знешнiмi, а не ўнутранымi фактарамi: цвёрдай пазiцыяй Расii па коштах на энерганосьбiты для Украiны, патрабаваннямi шэрагу еўрапейскiх палiтыкаў неадкладнага вызвалення з турмы былога прэм'ер-мiнiстра Ю. Цiмашэнкi i пазiцыяй МВФ наконт выдзялення Украiне буйнога валютнага крэдыту. Пэўныя праўрадавыя палiтычныя колы iмкнулiся выкарыстоўваць тое, што ў Кiеве пачалiся акцыi пратэсту за паскарэнне еўраiнтэграцыi, як сродак цiску на будучых перамовах з Расiяй i ЕС. Напрыклад, саветнiк прэзiдэнта Д. Выдраў заклiкаў уладу не гiпертрафiраваць адрозненнi сваiх падыходаў з апазiцыяй па стратэгiчных пытаннях.

Аднак падзеi 30 лiстапада прывялi да таго, што на парадку дня паўстала пытанне аб адстаўцы ўкраiнскiх улад. Запозненыя асуджэннi старшынёй урада М. Азаравым i прэзiдэнтам В. Януковiчам дзеянняў спецназа «Беркут» падчас разгону лагера пратэстуючых на плошчы Незалежнасцi прывялi хутчэй не да станоўчага, а адмоўнага вынiку. Заявы першых асоб дзяржавы не толькi не астудзiлi запалу апазiцыi, але i прывялi ў замяшанне сiлавы апарат. Падаць у адстаўку быў вымушаны кiраўнiк кiеўскай мiлiцыi Валерый Касяк, якi ўзяў на сябе адказнасць за аперацыю праваахоўных органаў на плошчы Незалежнасцi. У вынiку першую палову дня 1 снежня мiлiцыя фактычна бяздзейнiчала, што прывяло да захопу мiтынгуючымi шэрагу адмiнiстрацыйных будынкаў i да масавых беспарадкаў на вулiцах Кiева.

Пасля няўдалага штурму групай мiтынгоўцаў будынка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта апазiцыя раскалолася на радыкалаў, якiя заклiкаюць да далейшага правядзення сiлавых акцый, i памяркоўных — тыя заклiкаюць выкарыстоўваць для барацьбы негвалтоўныя метады: забастоўкi, блакiраванне адмiнiстрацыйных будынкаў, вынясенне Вярхоўнай Радай вотуму недаверу прэзiдэнту.

Вынiкам непаслядоўным дзеянняў украiнскага кiраўнiцтва стаў востры з 2004 года палiтычны крызiс у краiне.

Цяпер найбольш верагодныя наступныя сцэнарыi развiцця падзей ва Украiне.

1. В. Януковiч iдзе ў адстаўку i ва Украiне пачынаецца палiтычная барацьба алiгархiчных груповак ва ўмовах поўнага безуладдзя.

2. Вярхоўная Рада выносiць вотум недаверу ўраду. Прызначаюцца новыя выбары ва ўмовах палiтычнай перавагi прыхiльнiкаў зблiжэння з Еўропай ва ўрон Расii.

3. Палiтычная сiтуацыя ў краiне часова стабiлiзуецца i зноў рэзка абвастраецца падчас прэзiдэнцкай кампанii 2015-га. Пытанне аб асацыяцыi з ЕС стане ключавым на будучых выбарах прэзiдэнта.

4. Украiнскiм уладам ва ўмовах палiтычнага крызiсу ўдасца сканцэнтраваць вакол сябе цэнтрысцкую большасць парламента i элiты. А таксама дамагчыся эканамiчных саступак для Украiны з боку ЕС i Расii.

5. Улада сiлай спыняе беспарадкi, што прыводзiць да ўвядзення санкцый супраць Украiны з боку ЕС. Еўраiнтэграцыя надоўга замарожваецца.

Аляксандр Кiсялёў, гiсторык, палiтолаг.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.