Вы тут

Саляная сімфонія Салігорска


Аналагаў гэтага беларускага цуду ў свеце няма: сумесь чырвонай і белай солі не толькі заварожвае сваёй прыгажосцю, але і дапамагае пры хваробах, асабліва пры астмах і алергіях.

1386135632502_1

У Рэспубліканскай бальніцы спелеалогіі, што ў Салігорску, самае незвычайнае — гэта падземнае аддзяленне спелеалячэння. Саляныя шахты складаюцца з асноўных і дапаможных горных вырабатак, дзе сёння знаходзіцца сапраўдная сучасная лячэбніца.

1386135635426_2

Гэта першы ў жыцці спуск для дзяцей, што прыбылі на лячэнне з усіх куткоў Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з Іванава і Клімавічаў, Мінска і Крычава… Дзеці спускаюцца ў падземнае аддзяленне ў складзе арганізаваных груп у суправаджэнні медыцынскіх работнікаў, выхавальнікаў, горнага майстра. Дзве хвіліны ў вялікім ліфце — і мы на глыбіні больш за 400 метраў. Дарэчы, у шахту пускаюць выключна тых, каму ўжо споўнілася дзесяць гадоў — гэтага патрабуе тэхніка бяспекі.

1386135638483_3

З дзевяці гадзін раніцы да паўдня можна не толькі адпачыць у спецыяльных палатах (напрыклад, паляжаць, пачытаць кніжку ці проста паспаць), але і весела ды з карысцю правесці час. Напрыклад, заняцца дыхальнай гімнастыкай, згуляць у тэніс і бадбінтон, баскетбол і футбол. І яшчэ падыхаць насычаным карысным паветрам.

1386135641991_4

Групы выключна з дзяцей сталі прымаць у бальніцы толькі з пачатку гэтага года, калі да аддзялення далучылі былы дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Зялёны бор». Амаль за год увесь комплекс аздараўлення прайшлі каля 1200 дзяцей.

Але паправіць здароўе і адпачыць сюды прыязджаюць не толькі дзеці, але і дарослыя з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
Мінская вобласць.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».