Вы тут

«Дараванне» — на мовах паразумення


У выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга Алены Брава адразу на трох мовах — беларускай, рускай і нямецкай. А нядаўна прайшла прэзентацыя гэтага па-свойму ўнікальнага выдання ў Барысаве.

Чытачы вядомай беларускай пісьменніцы Алены Брава сабраліся ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева. Сярод арганізатараў прэзентацыі — і выдавецкі дом «Звязда». Сустрэчы ў бібліятэцы папярэднічала аўтограф-сесія аўтаркі ў барысаўскай кнігарні «Белкнігі».

Варта нагадаць, што ўпершыню аповесць надрукаваў часопіс «Маладосць» на мове арыгінала — па-беларуску. Затым — публікацыя ў перакладзе на рускую мову ў часопісе «Сибирские огни». Перакладчыкам выступіла сама Алена Брава. Міжнародная Асацыяцыя пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў (Расійская Федэрацыя) адзначыла беларускую аўтарку медалём імя Канстанціна Сіманава. На нямецкую мову аповесць пераклаў Андрэ Бём. Ён яшчэ вядомы і як літаратуразнаўца, даследчык беларускай літаратуры. І вось кніжнае выданне — дарэчы, накладам 1418 экзэмпляраў. Нагадаем: якраз столькі дзён доўжылася Вялікая Айчынная... Мастацкае афармленне выканаў вядомы беларускі графік Руслан Найдзен. Вось што расказвае пра свой твор сама пісьменніца: «Аповесць — хутчэй не пра вайну, а пра нечаканае рэха вайны ў сучасным жыцці, пра важнасць захавання гістарычнай памяці нашай суайчынніцы, нашай сучасніцы. Трапіўшы ў няпростую жыццёвую сітуацыю, гераіня аповесці вырасла духоўна, стала чалавекам добрага і шчырага, спагадлівага сэрца, якое можа спачуваць і дараваць. А хіба гэта не самае важнае ў пакутлівым і трагедыйным свеце?!.»

Творчасць Алены Брава набывае ўсё новых і новых прыхільнікаў. Між іншым, «Дараванне» — ужо другая кніга барысаўскай пісьменніцы, якая выходзіць у выдавецкім доме «Звязда».

Мікола БЕРЛЕЖ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.