Вы тут

Новыя межы


На Магiлёўшчыне скасавалi 16 сельвыканкамаў — такое рашэнне было прынята на пазачарговай сесii Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

За некалькi тыдняў да сесii на прыёме ў старшынi аблвыканкама Пятра Руднiка па асабiстых пытаннях пабываў прадстаўнiк жыхароў некалькiх вёсак Магiлёўскага раёна, у якiх узнiклi непаразуменнi наконт аптымiзацыi iх сельвыканкамаў. Губернатар зрабiў заўвагу кiраўнiкам Магiлёўскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў. Маўляў, у людзей трэба было спачатку запытацца, як яны ставяцца да змены межаў.

Работа па гэтым пытаннi вядзецца на Магiлеўшчыне не першы год: у 2010 годзе на тэрыторыi вобласцi было 190 сельсаветаў, у 2013-м — 171, а да канца года iх застанецца 155. На сесii прынята рашэнне скасаваць 16 сельвыканкамаў i змянiць тэрытарыяльныя межы ў 11 раёнах вобласцi. Гэтаму папярэднiчала праца народных выбраннiкаў i мясцовай улады з насельнiцтвам, падчас якой улiчвалiся пажаданнi жыхароў i iх аб'ектыўныя прапановы. Напрыклад, пасля разгляду меркаванняў грамадзян Бабруйскi райсавет дэпутатаў зняў прапанову аб скасаваннi Вiшнёўскага сельвыканкама, а Асiповiцкi — Свiслацкага.

Як адзначалася на сесii, перамены, звязаныя з тэрытарыяльнай перабудовай, нiякiм чынам не паўплываюць на даходы i выдаткi абласнога i мясцовых бюджэтаў, а таксама фiзiчных асоб, прадпрымальнiкаў i юрыдычных асоб.

Па словах старшынi аблвыканкама Пятра Руднiка, за апошнiя гады зменшылася колькасць насельнiцтва, былi рэарганiзаваны сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, таму гэтыя перамены неабходны. Сёння на Магiлёўшчыне iснуе 190 сельгасарганiзацый, налiчваецца 203 аграгарадкi. I тое, што на кожны сельсавет прыпадае не менш за адно сельгаспрадпрыемства, вельмi важна. Калi мясцовая ўлада разам з кiраўнiцтвам гаспадаркi будзе працаваць у цеснай сувязi, iх тэрыторыя будзе паспяхова развiвацца. Трэба таксама задзейнiчаць неперспектыўныя вёскi, развiваць там, напрыклад, рыбагадоўлю, пчалярства, аграэкатурызм. Усё тое, чым не так зручна займацца ў вялiкiх населеных пунктах.

Нэлi ЗIГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.