Вы тут

Фізкультура: каму якая?


Па розных назіраннях, амаль палова тых, хто вырашыў заняцца спортам, праз два-тры месяцы кідаюць занятак. Прычыны могуць быць рознымі, аднак аб'ядноўвае іх, па сутнасці, спроба займацца... не сваім відам фізічнай нагрузкі. Вось як рэкамендуюць падыходзіць да справы на Усходзе.

1386217341466_5-22

Людзі знаку Зямлі (народжаныя 1 — 19 студзеня, 20 красавіка —19 мая, 20 жніўня —19 верасня, 20 — 31 снежня) не здольныя вытрымліваць працяглыя фізічныя нагрузкі. Ім патрэбна медытацыйная настройка, лёгкі масаж, а пры інтэнсіўных практыкаваннях — частыя перапынкі. Па завяршэнні нагрузкі трэба на працягу 20 хвілін адпачыць — прысесці, каб стабілізаваліся пульс і дыханне. Пасля можна прыняць душ.

«Зямным» падыходзяць тыя віды спорту, дзе патрабуецца індывідуальнае майстэрства. Гэта бокс, фехтаванне, стральба, конны спорт, турызм, усходнія адзінаборствы, тэніс і настольны тэніс, цяжкая атлетыка, бодзібілдынг. Спартыўныя і бальныя танцы — таксама для «зямных» меланхолікаў, якія адчуваюць партнёра як ніхто іншы. Чуллівыя «зямныя» наогул перажываюць творчы ўздым, прыліў сілы падчас руху пад мелодыю. У меншай ступені падыходзяць спартыўныя гульні, альпінізм, парашутны спорт, акрабатыка, гімнастыка, а таксама шахматы і шашкі.

Фізкультура зімой — не лепшы варыянт для «зямных», бо ім неабходна пастаянна атрымліваць энергію з прыроднага акружэння, а яно ў халодны час «спіць». Лыжы, канькі не выключаюцца, аднак цяжкавата будзе дасягнуць высокіх вынікаў падчас спаборніцтваў.

Людзі знаку Паветра (20 студзеня — 19 лютага, 20 мая — 19 чэрвеня, 20 верасня — 19 кастрычніка) захапляюцца каманднымі відамі спорту. Футбол, баскетбол, валейбол, гандбол. Добра падыдуць і тэніс, у тым ліку настольны, розныя віды барацьбы, бег, плаванне, скачкі ў ваду, аэробіка. Людзі гэтага знака лёгка прывыкаюць да фізічных нагрузак і маюць моцную волю. Іх цалкам паглынае тое, чаму яны аддалі перавагу, так што нярэдка гэта — куміры балельшчыкаў, якія даволі доўга застаюцца ў выдатнай форме. Часцей за ўсё да самага сталага веку гэтыя людзі складаюць асноўную «ўдарную моц» любога фізкультурнага руху.

Галоўная бяда «паветраных» — няўважлівасць і лянота. Ім пастаянна трэба нагадваць пра небяспеку, надзвычайныя сітуацыі, а таксама прымушаць выконваць пастаўленыя задачы, паколькі ўгаворы не дадуць станоўчага выніку.

«Паветраным» можна не баяцца холаду, дажджу і снегу. Галоўнае на свежым паветры — актыўна рухацца.

Людзі знаку Вады (20 лютага — 19 сакавіка, 20 чэрвеня — 19 ліпеня, 20 кастрычніка —19 лістапада) не вылучаюцца тэмпераментам і актыўнасцю, але заўсёды ўсё выконваюць грунтоўна і з веданнем справы. «Водныя» моцныя і дакладныя ў рухах, аднак у іх запаволеная рэакцыя. А значыць, ім не падыдуць настольны тэніс, бокс, бадмінтон ці валейбол.

Іх віды спорту — кіданне дыска, штурханне ядра, шахматы. Менш удала даюцца ім бег і скачкі, больш удала — плаванне, у тым ліку сінхроннае. Падыходзяць культурызм, павольная хада, класічная барацьба. Аэробіка, гімнастыка — лепшы сродак для аздараўлення і пад'ёму настрою. Водным даводзіцца надаваць увагу спорту і фізкультуры да глыбокай старасці, таму што яны схільныя да паўнаты, хвароб сэрца, печані, падстраўнікавай залозы, апорна-рухальнага апарату. Таму не трэба забывацца на водныя працэдуры, саўну, лазню, масаж.

З прыходам халадоў лепш займацца ў памяшканнях.

Людзі знаку Агню (20 сакавіка — 19 красавіка, 20 ліпеня — 19 жніўня, 20 лістапада — 19 снежня) валодаюць моцнай воляй, развітай мышачнай сістэмай, здольны паказваць добрыя вынікі практычна ва ўсіх відах спорту. Паважаюць законы і абавязкі. Перад імі неабходна ставіць канкрэтныя задачы.

Падыдуць і гульнявыя віды, і адзінаборствы. Не надта пасуе ім настольны тэніс, стральба ці, скажам, бадмінтон або фігурнае катанне (хіба адзіночнае).

«Вогненных» можна ўбачыць у вадалазным касцюме і амуніцыі альпініста, на лыжах ці велатрэку. Аэробіка, гімнастыка, грэбля, адзінаборствы — усё гэта падыходзіць «вогненным».

Восенню і зімой ім карысна займацца фізічнымі практыкаваннямі на адкрытым паветры, што рацыянальна размяркоўвае біяэнергетычны патэнцыял, загартоўвае цела, умацоўвае волю, ураўнаважвае эмоцыі.

Сяргей АНУПРЫЕНКА, доктар філасофскіх навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».