Вы тут

Навошта пакiдаць снег у садзе


Снежная зiма толькi на карысць саду i агароду. Снег — сапраўдная цёплая коўдра, якая дапаможа раслiнам перазiмаваць без страт i падрыхтуе глебу да наступнага сезона. Чым больш снегу, тым лягчэй пладовым i дэкаратыўным дрэвам, кустам, шматгадовым кветкам, падзiмовым агародным культурам. Нават газону снег будзе толькi на карысць.

1386217355367_5-10

Як утрымаць снег

У бялюткага рыхлага снегу ёсць 2 ворагi: вецер i выпарэнне з паверхнi. У ясны i ўмерана марозны ветраны дзень з 1 кв. м паверхнi снегу выпарваецца да 5% яго аб'ёму. Таму варта ўсяляк перашкаджаць ветру, каб ён не здзiмаў i не «выпарваў» снег з пасадак. Для гэтага ўсталюйце некалькi невысокiх перашкод. Яны выканаюць адразу 2 задачы — абароняць снег, якi выпаў, ад выдзiмання i паслужаць назапашвальнiкамi для снегу, якi яшчэ будзе iсцi i збiрацца каля перашкод. Трэба толькi вызначыць асноўны напрамак вятроў.

Садовыя збудаваннi

Эфектна выглядае на фоне заснежанага саду тын з лазы цi пластыкавы (абавязкова марозаўстойлiвы!) яго заменнiк. Невысокiя шчыльныя агароджы з металапластыку халадоў не баяцца. Таму летнiя агароджы, якiя не прыбралi на зiму, змогуць затрымаць снег на клумбе. Калi клумба вялiкая, трэба проста дадаць паралельныя загародкi. Такiмi ж агароджамi няцяжка абгарадзiць i падзялiць на сектары газон.

Калi ўвосень вызвалiлiся пераносныя лёгкiя канструкцыi, па якiх вiлiся аднагадовыя лiяны, iх таксама можна пусцiць у справу — усталяваць у патрэбным месцы i ўшчыльнiць нiжнюю частку плёнкай або сеткай. Выдатна затрымлiвае снег спецыяльная пластыкавая сетка, якая прымяняецца для абароны аўтадарог. На дачным участку гэтую сетку можна ўсталяваць прама або дугападобна, што яшчэ лепш утрымае снег.

Натуральны спосаб затрымання снегу — валкi з яго ж. Зрабiць iх нескладана.

Шчыльныя «зялёныя» сцены — натуральная перашкода, каля якой завея намяце высокiя гурбы. Прыкрытыя знiзу снежнымi валкамi, жывыя загароды не горш абароняць сад ад зiмовага ветравога ўсушэння, а ў маласнежную зiму засцерагуць глебу ад выдзiмання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.