Вы тут

Сакрэты садаводаў


* Зямлю пад дрэвамі засяваць травой непажадана, паколькі яна моцна высільвае глебу. Лепш пасадзіць кветкі, травы або ягаднік. Іх усё роўна давядзецца рыхліць і ўгнойваць, а значыць, і дрэву будзе карысць. Глебу пад кронамі пладовых дрэў абавязкова трэба рыхліць і ўгнойваць. Пры гэтым перакопваць на глыбіню не больш за 10 см. Каб унесці ўгнаенні глыбей, трэба вострым калом асцярожна прарабіць у глебе паглыбленні на 30-50 см, адступіўшы ад ствала прыкладна на 1 метр ці бліжэй да перыметра кроны. Такія паглыбленні робяць вакол дрэва ў некалькіх месцах. У іх і наліваюць прыгатаваныя ўгнаенні, пакуль глеба будзе іх убіраць. Затым адтуліны засыпаюць рыхлай урадлівай зямлёй.

Дарослыя пладаносныя дрэвы можна падкарміць наступным чынам: па перыметры кроны капаюць па коле канаўку шырынёй і глыбінёй каля 35 см. Яе запаўняюць перапрэлым гноем з дабаўленнем 3-4 кг драўнянага попелу, трохі ўшчыльняюць і засыпаюць глебай.

Пры ўгнаенні сліў і вішань карысна яшчэ дадаць гашанай вапны або старой тынкоўкі.

* Дрэвы бываюць бясплоднымі з розных прычын. Напрыклад:

— калі пры пасадцы была заглыблена каранёвая шыйка, то дрэўца дрэнна расце і хварэе;

— пры пасадцы саджанцаў у сырым халаднаватым месцы, калі карані сутыкаюцца з пластамі глебы з блізкім заляганнем халодных грунтавых водаў;

— калі глеба занадта бедная;

— калі ж глеба ўрадлівая, а дрэвы скідаюць кветкі і завязь, значыць, не хапае мінеральных рэчываў. Трэба тэрмінова ўнесці мінеральныя ўгнаенні з фосфарам і каліем;

— калі глеба занадта ўжо тлустая. Пры гэтым на дрэвах шмат лістоты і вельмі мала пладовых галінак. У такім выпадку да глебы прымешваюць гліну, попел, вапну або ўносяць фосфарна-калійныя ўгнаенні;

— пры вельмі моцным абразанні адбываецца інтэнсіўны рост вегетатыўных, але не пладовых парасткаў;

— калі падчас цвіцення назіраліся моцныя замаразкі альбо стаяла вельмі сырое дажджлівае надвор'е. У такім выпадку насякомых вельмі мала і кветкі застаюцца неапыленымі;

— пры моцным пашкоджанні дрэў насякомымі. Неабходна праводзіць прафілактычнае апырскванне адпаведнымі прэпаратамі ў пэўныя тэрміны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.