Вы тут

Са снежня — прамыя рэйсы з Вільнюса ў Мінск


З 19 снежня будуць адкрыты прамыя авіярэйсы з Вільнюскага міжнароднага аэрапорта ў Мінск. Рэйсы (8 разоў на тыдзень) пачне ажыццяўляць беларуская кампанія «Белавія» самалётамі «CRJ-100/200», якія змогуць узяць на борт 50 пасажыраў. Білеты можна будзе набыць як у агенцтвах, так і ў інтэрнэце.

1386217371946_5-23

«Прымаючы рашэнне пачаць лятаць у гэтым напрамку, мы перш за ўсё думалі пра нашых пасажыраў, якія цяпер едуць з Мінска ў Вільнюс. Акрамя таго, гэты маршрут будзе зручны для транзітных пасажыраў з краін СНД. Пачынаючы палёты са снежня, мы спадзяёмся на высокі перадсвяточны паток пасажыраў», — сказаў генеральны дырэктар кампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.

Самалёт з аэрапорта «Мінск-2» у Вільнюс па панядзелках, суботах і нядзелях будзе лятаць два разы на дзень, па чацвяргах і пятніцах — адзін раз. Гэта будзе адна з самых кароткіх авіяліній у Еўропе. Палёт будзе доўжыцца ўсяго 40 хвілін. Кошт квітка ў эканом-класе — ад 62 еўра.

«Мы вельмі рады, што нашы перамовы з кампаніяй «Белавія» завяршыліся паспяхова. Гэтае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным. Пасажыры атрымаюць хуткі і зручны транспарт. Акрамя таго, транзітныя пасажыры, якія прыляцелі з Мінска, змогуць дзякуючы стыковачным рэйсам хутчэй дасягнуць многіх гарадоў Еўропы. Вільнюс злучаны з 43 аэрапортамі, якія знаходзяцца ў 22 краінах. Мы ўпэўнены, што новы маршрут будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню дзелавых і іншых сувязяў паміж Літвой і Беларуссю, станоўча паўплывае і на эканоміку», — сказаў карэспандэнту «Звязды» генеральны дырэктар Вільнюскага міжнароднага аэрапорта Гедымін Алмантас.

Вільнюс для Мінска стане 46 горадам, з якім кампанія «Белавія» будзе мець рэгулярныя зносіны.

Вітаўтас ЖЭЙМАНТАС,
уласны карэспандэнт «Звязды» ў Літве.
г. Вільнюс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».