Вы тут

Да любiмай цешчы... з «Яндэксам»


Беларусь — адзiная краiна ў свеце, дзе дзве буйныя пошукавыя сiстэмы («Яндэкс» i Google) роўна напалову падзялiлi аўдыторыю. Менавiта таму Беларусь для расiйскай IT-кампанii даўно з'яўляецца асобнай нiшай на рынку. I прадставiўшы ў Мiнску новы праект «Навiгатар», «Яндэкс» у чарговы раз нагадаў, што ён не толькi «добрая альтэрнатыва Google», а таксама якасная падборка карысных сэрвiсаў.

Як адзначае менеджар службы аўтамабiльнай маршрутызацыi «Яндэкса» Яўген Грабеннiкаў, новы сэрвiс узнiк на платформе ўжо добра «раскручаных» — «Карты», «Заторы», «Маршруты» i «Пошук». Так, дадаткам «Карты» кожны месяц карыстаецца больш за 500 тыс. беларусаў, з якiх 100 тыс. падключаюцца з мабiльных прылад. Але тое, што мы бачым на экранах сваiх тэлефонаў цi планшэтаў, — гэта толькi iнтэрфэйс. «Карцiнка» па сутнасцi, нiшто без аб'ёмных баз звестак, якiмi валодае «Яндэкс». Таму расiйская кампанiя асаблiва ўважлiва ставiцца да сiстэматычнага абнаўлення сваiх рэсурсаў.

Напрыклад, зусiм нядаўна «Яндэкс» запусцiў сусветнае пакрыццё картаграфiчных даных. Прасцей кажучы, у карыстальнiкаў цяпер ёсць магчымасць пракласцi маршрут у Аўстралiю цi Эквадор. Некаторыя карты (краiны Паўночнай Амерыкi i Еўропы) вельмi добра дэталiзаваны: на iх можна адшукаць практычна любы дом цi iншы будынак. А карты «стратэгiчна важных тэрыторый» — Расii, Украiны, Казахстана (i ў тым лiку Беларусi) — увогуле абнаўляюцца кожны месяц. I, дарэчы, кожны з карыстальнiкаў сэрвiсу мае магчымасць скарэктаваць штосьцi, калi закралася памылка. Дадатак «Заторы» дапамагае аўтамабiлiстам пазбегнуць праблем на дарогах, паказваючы на картах месцы ДТЗ, дарожна-будаўнiчых работ цi затораў. Заканамерна, што расiйскiя распрацоўшчыкi аб'ядналi ўсе свае «дарожныя» сэрвiсы ў адзiн.

Паводле слоў Яўгена Грабеннiкава, асноўная перавага «Навiгатара» — тое, што ён выбiрае самы аптымальны маршрут. «Сэрвiс працуе анлайн, таму сiтуацыя на дарогах абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. I пракладзены маршрут можа быць зменены, калi, напрыклад, наперадзе — затор. «Навiгатар» «прапануе» вадзiцелю новы маршрут, з якiм можна пагадзiцца цi не. У адрозненне ад iншых навiгатараў, ён выступае ў якасцi дарадцы, а не ментара, якi нават не папярэджвае, што маршрут перабудаваны». Акрамя таго, зручна, што «Навiгатар» кiруецца з дапамогай галасавых каманд. Напрыклад, у мабiльнiку можна «запомнiць» самы прывычны маршрут, даць яму назву, i ў наступны раз дастаткова будзе сказаць «Паехалi да цешчы!», каб трапiць туды, куды трэба.

Новы дадатак даступны для аперацыйных сiстэм Android, iOS i Windows8. Так што ўладальнiкi сучасных «гаджэтаў» ужо могуць пампаваць карысную навiнку.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.