Вы тут

Праект дзеля новых… праектаў


Канферэнцыяй у Гродне стартаваў праект мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi «Планета iдэй», дзякуючы якому павiнны з'явiцца новыя iдэi ў галiне прыцягнення iнвестыцый для развiцця памежнага турызму.

Праект ажыццяўляецца Гродзенскiм абласным аддзяленнем грамадскага аб'яднання «Рэспублiканскi турысцка-спартыўны саюз» i ўпраўленнем фiзiчнай культуры, спорту i турызму Гродзенскага аблвыканкама сумесна з партнёрамi з Беластока (Польшча) i Луцка (Украiна). Паводле слоў каардынатара праекта Сяргея Каляды, на Гродзеншчыне ўжо ёсць шмат прыкладаў iнвесцiравання ў рамках трансгранiчных праектаў: па развiццi турыстычнай iнфраструктуры польска-беларускага памежжа ў раёне Аўгустоўскага канала, стварэннi турысцка-iнфармацыйных цэнтраў, папулярызацыi здаровага ладу жыцця, гiсторыка-культурнай спадчыны, укараненнi сучасных музейных тэхналогiй… Разам з тым, нярэдка здараецца так, што ёсць даволi перспектыўныя iдэi, якiя могуць разлiчваць на фiнансаванне па праграмах мiжнароднай тэхнiчнай дапамогi, аднак з за нiзкай якасцi афармлення заявак гэта не атрымлiваецца i iнвестыцыi трапляюць да iншых. Таму ставiцца задача навучыць супрацоўнiкаў грамадскiх арганiзацый, мясцовых органаў улады, турысцка-iнфармацыйных цэнтраў i iншых устаноў граматнай падрыхтоўцы i рэалiзацыi трансгранiчных праектаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».