Вы тут

Нiякай лазнi пры пнеўманiі!


Запаленне лёгкiх, або пнеўманiя, часта ўспрымаецца як прастуда з высокай тэмпературай, кашлем i агульнай слабасцю. Мы не давяраем правераным метадам i спадзяёмся на народныя сродкi. Аднак такая легкадумнасць пагражае ўскладненнямi.

Варта ведаць, што даўно вынайдзена i вырабляецца прышчэпка ад пнеўманii. Праўда, дзейсная яна толькi тады, калi запаленне выклiкана адным узбуджальнiкам — пнеўмакокам. У 52 краiнах свету такая прышчэпка ўнесена ў Нацыянальны каляндар абавязковых дзiцячых прышчэпак. Найбольш вядомыя вакцыны — «Прэвенар» (ЗША) i «Пнеўма 23» (Францыя). Першую вакцыну можна ўводзiць усiм дзецям з 3 месяцаў жыцця, другую — з 2 гадоў. У большасцi выпадкаў запаленне лёгкiх у малых да пяцi гадоў выклiкаецца пнеўмакокавай iнфекцыяй, якая цяжка паддаецца лячэнню i дае высокi працэнт цяжкiх наступстваў. Спецыялiсты адзначаюць, што самым надзейным i дзейсным сродкам барацьбы з пнеўманiяй з'яўляецца масавая вакцынапрафiлактыка.

Узбуджальнiкамi пнеўманii з'яўляюцца самыя розныя бактэрыi, мiкробы i вiрусы — пнеўмакокi, стафiлакокi, гемафiльная палачка, кiшэчная палачка i iнш. Дзецi часцей за дарослых хварэюць на пнеўманiю, якая выклiкаецца мiкробамi мiкаплазмы. Гэтыя мiкробы адначасова падобныя i на бактэрыi, i на вiрусы. А вось запаленне лёгкiх, выклiканае ўзбуджальнiкам легiянела, практычна не сустракаецца ў дзяцей. Дарэчы адной з крынiц легiянел з'яўляюцца сiстэмы для кандыцыянiравання паветра. Адкрытая i новая група ўзбуджальнiкаў — бактэроiды, якiя працяглы час лiчылiся непатагеннай флорай ротавай поласцi. Сустракаюцца i небiялагiчныя агенты пнеўманii, напрыклад, бензiн. У залежнасцi ад разнавiднасцi ўзбуджальнiка i павiнен прызначацца той цi iншы антыбiётык. Таму неабходна здаць аналiз макроты. А ён робiцца ў стацыянары.

Бальнiчная пнеўманiя антыбiётыкамi не лечыцца. Гэта форма ўзнiкае ў хворых i медперсаналу, якiя атрымалi мiкробы з бальнiчнага асяроддзя — устойлiвыя да антыбiётыкаў.

1. Пнеўманiю, якая часта ўзнiкае з за пераахалоджвання, можна лячыць цеплынёй. Але ў лазню адпраўляцца нельга. Высокая тэмпература i без таго выпрабоўвае нашу сардэчна-сасудзiстую сiстэму. А ў парылцы сэрца зусiм можа не вытрымаць тэмпературнага ўдару. Меркаванне аб тым, што хвароба выходзiць з потам — беспадстаўнае. Збiваць тэмпературу пры вострай пнеўманii дапамагаюць, як нi дзiўна, халодныя кампрэсы, якiя трэба мяняць кожныя паўгадзiны.

2. Пры тэмпературы цела да 37 градусаў можна прымяняць сагравальныя кампрэсы, гарчычнiкi на грудную клетку, гарачыя нажныя ванны. Для лепшага аддзялення макроты даюць цёплае малако напалову з баржомi або содай (1/2 лыжкi на шклянку малака). Пры густой макроце паказаны растворы соляў ёду. Можна ўзяць 3 ст. л. свежых пладоў малiны, залiць дзвюма шклянкамi гарачай вады, настояць 45 хвiлiн, працадзiць i пiць.

3. Як толькi тэмпература знiжаецца да 37 градусаў, доктар можа рэкамендаваць лячэбную фiзкультуру (каб не было застою ў лёгкiх). Можна, скажам, надзiмаць паветраныя шарыкi. Рэкамендуецца дыхальная гiмнастыка:

Стоячы сагнуць рукi перад грудзямi — глыбокi ўдых, энергiчна адвесцi локцi назад i падняць галаву — выдых.

Стоячы падняць рукi над галавой — удых, апусцiць — выдых. Паўтарыць 15–20 разоў.

Ногi на шырынi плеч, рукi ў бакi — удых, энергiчна нахiлiцца наперад. Дакрануцца пальцамi долу — працяглы выдых. Паўтарыць 7–10 разоў.

Рукi на бёдрах. Паварочваем тулава — 3–5 разоў у кожны бок.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.