Вы тут

Беларусы замахнулiся на ўласную антарктычную станцыю


Беларускiя палярнiкi адправiлiся ў новую экспедыцыю. На ледзяны кантынент яны прыбудуць 14 снежня. Беларуская антарктычная экспедыцыя ў складзе 59 й Расiйскай антарктычнай экспедыцыi будзе праходзiць па 14 красавiка 2014 года.

1386302803393_6-20

 

Удзельнiкамi шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыi сталi начальнiк экспедыцыi Аляксей Гайдашоў, iнжынер-эколаг Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах Юрый Гiгiняк i iнжынер-геафiзiк Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра манiторынгу азонасферы БДУ Iлья Бручкоўскi. Начальнiк экспедыцыi Аляксей Гайдашоў упэўнены, што 2014 год стане для нашай навукi вызначальным. У наступным годзе плануецца распачаць будаўнiцтва ўласнай беларускай антарктычнай станцыi. Таму будзе падрыхтавана ацэнка ўздзеяння станцыi на навакольнае асяроддзе. Справаздача будзе прадстаўлена ў мiжнародныя органы для таго, каб эксперты пераканалiся, што будаўнiцтва i дзейнасць самой станцыi не зробяць негатыўны ўплыў на экалогiю Антарктыкi. Старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi Уладзiмiр Гусакоў падкрэслiвае, што для Акадэмii навук адпраўка шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыi — пацвярджэнне таго, што Беларусь з'яўляецца краiнай, якая праводзiць паўнамаштабныя ўнiкальныя даследаваннi мiжнароднага значэння.

Падчас шостай экспедыцыi беларускiя палярнiкi будуць праводзiць даследаваннi па пяцi навуковых кiрунках, у тым лiку з выкарыстаннем новых тэхнiчных сродкаў беларускiх распрацоўшчыкаў. Напрыклад, будзе праведзена серыя вымярэнняў аптычных характарыстык i мiкраструктур аэразолю ў прыбярэжнай зоне Антарктыкi з дапамогай спектральнага сканiруючага сонечнага радыёметра, серыя актынаметрычных назiранняў i вымярэнняў з дапамогай аўтаматызаванай сiстэмы актынаметрычных назiранняў «Пеленг СФ 16»

Надзея НIКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».