Вы тут

Без увагі не застаецца ніхто


Больш за 900 відаў бытавых паслуг прадастаўляюць грамадзянам суб'екты гаспадарання сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення Мінгандлю Валянціна ЛЯЎКОЎСКАЯ.

1386302851885_6-24

За дзевяць месяцаў сёлета ў краіне адкрыта 707 новых аб'ектаў бытавога абслугоўвання, з іх больш за палову — у Мінску. Аднак і ў рэгіёнах, па словах Валянціны Ляўкоўскай, нормы па забеспячэнні жыхароў бытавымі паслугамі таксама выконваюцца. Цэнтры абслугоўвання ёсць ва ўсіх раёнах. Неабходны мінімум у іх складаецца з 11 базавых паслуг — цырульня, рамонт адзення, абутку, бытавой тэхнікі… Апроч таго, сельскім жыхарам арганізацыі аказваюць дапамогу па стварэнні і ўсталяванні жалезабетонных вырабаў, пілаванні і нарыхтоўцы дроваў, памоле зерня і іншыя. Безумоўна, стацыянарныя аб'екты абслугоўвання ёсць далёка не ў кожным населеным пункце. Да таго ж у сувязі са скарачэннем сельскага насельніцтва адбываецца іх аптымізацыя. Але кожная рэгіянальная базавая арганізацыя мае ад 10 да 20 комплексных прыёмных пунктаў, за якімі замацаваны зоны абслугоўвання. «Без увагі не застаецца ні адна маленькая вёска, нават аддалены хутар», — адзначыла Валянціна Ляўкоўская.

Арганізацыі бытавога абслугоўвання насельніцтва ўдасканальваюцца ў існых формах прадастаўлення паслуг і ўводзяць новыя. Усё большай папулярнасцю карыстаюцца паслугі па каталогах і сертыфікатах з прадастаўленнем зніжак і купонаў на комплекснае абслугоўванне. Развіваецца і выязное абслугоўванне грамадзян, пашыраецца спектр паслуг пры дапамозе інтэрнэту. У арганізацыях распаўсюджваюцца новыя тэхналогіі, з'яўляецца новае абсталяванне.

Усяго ў сферу бытавога абслугоўвання ўваходзіць каля 20 тысяч суб'ектаў гаспадарання, з іх 13 тысяч юрыдычных асоб і 7 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Пераважным у галіне з'яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі: ён складае больш за 80%.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?