Вы тут

У рабоце з кiруючымi кадрамi патрэбна сiстэма


Аб гэтым Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка заявiў 9 снежня, прымаючы з дакладам прэм'ер-мiнiстра Мiхаiла Мяснiковiча, кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэя Кабякова i старшыню Камiтэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка да правядзення 10 снежня рэспублiканскай нарады па вырашэннi праблемных пытанняў у будаўнiчай галiне i ўдасканаленнi работы з кiруючымi кадрамi.

«На жаль, на вышэйшым узроўнi мы не выпрацавалi сiстэму работы з кiруючымi кадрамi, i ўсё атрымлiваецца наскокам i ад выпадку да выпадку. Добра, што актуальныя пытаннi выносiм на разгляд. Я гэта гавару таму, што такая сiстэма павiнна быць выпрацавана, — сказаў Прэзiдэнт. — Мы да гэтага пытання ў свой час падыходзiлi i быццам бы нешта там намацалi. Таму нам трэба тут вызначыцца. Мiнiмум раз у паўгоддзе мы павiнны праводзiць такiя мерапрыемствы».

«Мы павiнны на ўзроўнi Прэзiдэнта праводзiць гэтыя мерапрыемствы з нашым актывам, каб арыентаваць людзей на вырашэнне важнейшых задач, якiя стаяць перад грамадствам. Першае пытанне — гэта сiстэма. Сiстэмы гэтай пакуль няма», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Звяртаючыся да прэм'ер-мiнiстра, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прапановы рабочай групы па вырашэннi праблемных пытанняў у будаўнiцтве павiнны быць прааналiзаваны i вывучаны ва ўрадзе. «Якiм бы нi быў вялiкi Кабякоў i тыя, каго ён сабраў (работа праведзена вялiкая i, напэўна, эфектыўная), усё ж такi вам трэба прымаць рашэнне. У новы год мы павiнны выйсцi з новым будаўнiчым комплексам, а там куча прапаноў па нарматворчасцi, i ўжо сёння трэба гэтыя рашэннi прыняць. Але самае галоўнае — паглядзець, якiя рашэннi i рэкамендацыi групы трэба падтрымаць, а якiя — не. А, магчыма, i ў цэлым. Я тут нiчога не абвяргаю. Таму рана сёння Прэзiдэнту выступаць на галоўнай падзеi года i хвалiць нейкую групу», — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

«Нарада пройдзе, мы абазначым праблемы, але з 1 студзеня 2014 года мы гэтыя праблемы павiнны вырашаць. I не дай бог у будаўнiчым комплексе, ды i па iншых напрамках (будаўнiцтва — гэта навука для iншых) з'явяцца такiя ж недахопы, якiя мы назiралi i ў гэтым, i мiнулыя гады», — папярэдзiў беларускi лiдар.

«Трэба вярнуць лiцэнзаванне — вяртайце. Трэба ўзмацнiць кантроль — узмацняйце. Але расхлябанасцi ў рабоце з насельнiцтвам не павiнна быць. Асаблiва там, дзе арганiзацыi маюць справу з грашыма людзей. Узялi ў людзей грошы, паабяцалi ў гэты тэрмiн увесцi за гэту цану — уводзьце, i з добрай якасцю. Не — поўнасцю кампенсацыя, нават у двухкратным памеры, каб людзi на нас не крыўдзiлiся. Дапусцiлi правапарушэнне — у турму», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».