Вы тут

Спецыі дапамогуць сардэчнікам і дыябетыкам


Сучасная медыцына, як і нетрадыцыйная, прызнае карысць спецый. Да прыкладу, насенне каляндры багата на ліналаол і дзеканавую кіслату, піша Fіnancіal Express. Гэтыя злучэнні зніжаюць узровень «шкоднага халестэрыну» і цукру, павялічваючы канцэнтрацыю «карыснага халестэрыну». 1—2 чайныя лыжкі каляндры паказаны асобам з хваробамі сэрца і дыябетам.

1386650153160_10-32

Куркума карысная для сэрца з-за куркуміну. Гэта моцны антыаксідант, які зніжае рызыку ўтварэння тромбаў, запалення. А чорны перац змяшчае актыўнае злучэнне піперын, якое таксама зніжае халестэрын. Гэта дазваляе аднавіцца сэрцу пасля сардэчнага прыступу.

Карыца стымулюе кровазварот, пазітыўна адбіваецца на суадносінах «шкоднага» і «карыснага халестэрыну», паляпшае паказчыкі інсулінавай рэзістэнтнасці. Імбір расслабляе крывяносныя сасуды, стымулюе прыток крыві і аблягчае боль. Ён таксама здымае запаленне, якое нярэдка суправаджае дыябет, хваробы сэрца і рак. Яшчэ імбір разрэджвае кроў і зніжае халестэрын. Часнок таксама зніжае халестэрын, рызыку ўтварэння тромбаў і высокага ціску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?