Вы тут

На мове душэўных струн


У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшла прэзентацыя кнігі «Святая любоў» з серыі «Сугучча сэрцаў» выдавецкага дома «Звязда». Пад адной вокладкай прадстаўлены сучасныя паэзія і проза Беларусі і Туркменістана.

1386650319466_1

Арганізатары сапраўднага літаратурнага свята, на якім беларускае мастацкае слова гучала з вуснаў туркменаў, а вершы беларускіх паэтаў чыталі дыпламаты розных краін, невыпадкова прыйшлі ў студэнцкую аўдыторыю. У БНТУ інжынернымі спецыяльнасцямі авалодваюць сотні туркменскіх юнакоў. А ўсяго, дарэчы, у Беларусі вучыцца больш як восем тысяч студэнтаў з Туркменістана.

— Мы рады, што Беларусь з'яўляецца моцнай культурнай пляцоўкай для знаёмства са здабыткамі туркменскіх майстроў мастацкага слова, — адзначыў на прэзентацыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Мурад Язб'ярдыеў. — Кніга «Святая любоў», падрыхтаваная з удзелам такім вядомых паэтаў, як Атамурад Атабаеў, Агагельды Аланазараў, Худайберды Дзіванкуліеў, з'яўляецца добрай праявай дружбы беларусаў і туркменаў. Некалі беларус Аляксандр Ходзька пазнаёміў Еўропу з творчасцю Махтумкулі, цяпер адбываюцца новыя знаёмствы і сустрэчы.

Сваімі ўражаннямі пра творчы праект выдавецкага дома «Звязда» падзяліліся першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Уладзімір Гаркун, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Казідаўлат Каімдадодаў, дыпламаты з іншых краін, паэт Алесь Бадак і шмат хто яшчэ. Варта заўважыць, што кніжная серыя «Сугучча сэрцаў» пабачыла свет пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі нашай краіны. Аўтар ідэі і каардынатар праекта — першы намеснік міністра Лілія Ананіч. Старшыня рэдакцыйнага савета серыі — Алесь Карлюкевіч. Актыўны ўдзел у з'яўленні на свет гэтай бібліятэчкі, якая сведчыць пра дружбу літаратур, прыняў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кастусь Лешніца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».