Вы тут

Дакрануцца да вытокаў


На Мядзельшчыне будуецца этнiчная вёска

1386734772431_11-23

У Беларусi з'явiцца першая этнiчная вёска, дзе турысты змогуць азнаёмiцца са звычаямi i традыцыямi мясцовага быту. Плануецца, што этнакультурны агракомплекс каля вёскi Наносы ў Мядзельскiм раёне прыме наведвальнiкаў у наступным годзе. Чакаецца, што з уводам у дзеянне гэтага незвычайнага аб'екта колькасць турыстаў у Нарачанскiм рэгiёне павялiчыцца.

Тут прадстаўлена шмат цiкавых пабудоў. У прыватнасцi, дом паляўнiчага, рыбака, этнаграфiчны музей, стайня, манеж. На верхнiм i нiжнiм ставах усталяваны i вадзяны млын, дзе адкрыецца хлебапякарня. Любы турыст зможа сам замясiць цеста i спячы хлеб цi пiрог. А стары ветраны млын XVIII стагоддзя перавезлi сюды з Магiлёўшчыны, — распавёў вядучы iнжынер будаўнiцтва Алег Кулак. — Прадугледжана i пажарнае дэпо са спецтэхнiкай, i рабочы разлiк у сувязi з тым, што тут драўляныя пабудовы.

Упрыгожаць вёску 10 аднапавярховых драўляных абшчынных дамоў i два двухпавярховыя каменныя на высокiм фундаменце — мяшчанскiя. У цэнтры паселiшча плануецца гандлёвая плошча з мiнi-рынкам. Тут будуць гандляваць прадукцыяй, вырабленай у самiм комплексе, а таксама той, што атрымалi фермеры, мясцовыя жыхары. На падворках размесцяцца куратнiкi з вальерамi. Адпачывальнiкi змогуць кожную ранiцу ласавацца свежымi яйкамi цi яечняй. Прадукцыю да стала турыстаў даставяць з фермерскай гаспадаркi, што знаходзiцца непадалёку — у вёсцы Абрамы. Тут жа пры жаданнi можна i карову навучыцца даiць, i парсючка пакармiць.

У кожным доме ёсць руская печка з лежаком. Яна шматфункцыянальная, абсталяваная духоўкай, капцiльняй. Так што i косцi ёсць дзе пагрэць зiмовай сцюжай, i прыгатаваць любую страву. Ва ўсiх дамах — лазні з парылкай i купеллю ў выглядзе даволi змяшчальнай бочкi, душавая.

— Само па сабе гэтае месца ўнiкальнае: па сутнасцi, паўвостраў, якi стварыла каса на возеры Нарач. Такога комплексу няма нi ў Беларусi, нi ў Расii, — сцвярджае Алег Iльiч. — Кожны пастаялец знойдзе тут занятак па душы: i рыбакi, i паляўнiчыя, i тыя, хто хоча блiжэй азнаёмiцца з сельскiм бытам, пакатацца вярхом цi ў карэце на канi, на водных атракцыёнах.

Разам з тым, вельмi важна, што ў Наносах будзе створана як мiнiмум 70 працоўных месцаў. Этнакультурны комплекс будуецца за кошт iнвестара-прыватнiка. Каштарыс будучага аб'екта — прыблiзна 6 млн долараў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».