Вы тут

Толькi дакрануўся — i заплацiў


Нядаўна ад аднаго знаёмага я пачуў новы аргумент супраць безнаяўных разлiкаў. Быццам з плацежнай карткай таксама не надта зручна ў краму хадзiць — трэба картку, як i грошы, даць касiру, пасля ўвесцi ПIН-код цi падпiсаць чэк. Маўляў, час гэта зусiм не эканомiць. Можа быць, i так, але ёсць чым адказаць i такiм скептыкам. Ужо iснуе новае пакаленне плацежных картак — бескантактныя. Аб тым, што гэта за «звер» такi, расказвае Алена Лагунiна, начальнiк упраўлення развiцця Разлiковага цэнтра пластыкавых картак Беларусбанка.

1386734795150_11-9

«Мабыць, самы новы вiд картак, якi з'явiўся ў Беларусi i з якiм працуюць яшчэ далёка не ўсе беларускiя банкi, — бескантактныя карткi Visa PayWave i MasterCard PayPass, — разважае спецыялiст. — Iх асаблiвасць у тым, што, дзякуючы ўбудаванай антэне, для правядзення куплi дастаткова дакрануцца да счытвальнай прылады спецыяльнага плацежнага тэрмiнала i не перадаваць картку касiру. Гэта забяспечвае вялiкую хуткасць аперацый з карткай разам з iх бяспекай».

На жаль, сёння ў нашай краiне пакуль мала плацежных тэрмiналаў, якiя абслугоўваюць бескантактныя карткi. Але выпрабаваць iнавацыйную тэхналогiю правядзення плацяжоў ужо можна ў некалькiх сотнях гандлёвых арганiзацый. «У iх лiку такiя сталiчныя прадпрыемствы, як «ЦУМ», унiвермаг «Беларусь», гандлёвы дом «На Нямiзе», «Лiдо», — пералiчвае спадарыня Лагунiна i дадае: — У той жа час, бескантактныя карткi могуць абслугоўвацца i ў любым стандартным абсталяваннi, бо маюць магнiтную паласу i мiкрапрацэсар». Спецыялiст сцвярджае, што ў сумежных краiнах (Польшча, Расiя), куды можна выправiцца ў падарожжа з бескантактнымi мiжнароднымi карткамi, iнфраструктура абслугоўвання новага пакалення картак развiта ўжо дастаткова добра.

Мiж iншым, бескантактная картка афармляецца гэтак жа, як i звычайная: неабходна звярнуцца ў банк, якi ажыццяўляе выпуск такiх картак (у тым лiку Беларусбанк), з пашпартам i заключыць дагавор. Варта адзначыць, што бескантактную картку можна аформiць да рахунку, якi ўжо iснуе. «Але вялiкай неабходнасцi мець да рахунку i стандартную картку, i бескантактную няма, бо апошняя прымаецца ва ўсiх стандартных месцах — банкаматах, iнфакiёсках, гандлёвых пунктах», — запэўнiвае Алена Лагунiна.

* * *

Чакаем вашых пытанняў пра карыстанне грашыма i ўсё, што з гэтым звязана. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты infо@zvуаzdа.minsk.bу з пазнакай «для аддзела эканомiкi» цi па тэлефоне 8 017 292 38 02.

Уладзiслаў КУЛЕЦКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.

Грамадства

Як у маладой рэспубліцы ўвасаблялі амбіцыйны праект універсітэцкага гарадка...

Як у маладой рэспубліцы ўвасаблялі амбіцыйны праект універсітэцкага гарадка...

Асобнае месца займае будынак гімназіі Зубакіна і Фальковіча.

Эканоміка

Баляслаў Пірштук: Будучыня — за «зялёнай» эканомікай

Баляслаў Пірштук: Будучыня — за «зялёнай» эканомікай

З кожным днём на нашых дарогах усё больш электратранспарту.

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.