Вы тут

Дэпазіт «Навагодні» цяпер і ў валюце


Найбуйнейшы банк краіны з 12 снежня прапануе кліентам новы тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Навагодні» з тэрмінам захоўвання ўкладу 3 месяцы, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка.

Памер працэнтнай стаўкі па ўкладзе за 1 ы месяц захоўвання складае 5% гадавых, за 2 і месяц — 5,5% гадавых, за 3 і месяц — 6% гадавых. Мінімальная сума першапачатковага ўзносу і сума пастаяннага астатку валютнага ўкладу складае тысячу долараў або тысячу еўра. Спецыялісты Беларусбанка ўдакладнілі плюсы дэпазіта «Навагодні»: гэта магчымасць да тэрміну вяртання ўкладу здзяйсняць расходныя аперацыі ў межах часткі астатку ўкладу, якая перавышае суму пастаяннага астатку ўкладу, а таксама папаўненне ўкладу на працягу першых 2 х месяцаў захоўвання.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».