Вы тут

Цана безгаспадарлівасці


У дачыненні да былога генеральнага дырэктара бабруйскага прадпрыемства «ФанДОК» заведзена яшчэ адна крымінальная справа.

У сярэдзіне лістапада ў дачыненні да былога кіраўніка ўжо была заведзена крымінальная справа за злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. На гэты раз, як высветлілася, з лютага па ліпень 2010 года былы кіраўнік незаконна падпісаў акты аб выкананні мантажных і пусканаладачных работ пры будаўніцтве міні-ТЭЦ — на іх аснове маскоўскай фірме было неабгрунтавана перададзена звыш 87 тысяч еўра.

— У 1994 годзе за кошт замежных крэдытаў пад гарантыю ўрада «ФанДОК» набыў лінію сартавання круглага лесу больш чым за 1,5 мільёна долараў, але ў сувязі з памяншэннем аб'ёмаў перапрацоўкі яна доўгі час не ўводзілася ў эксплуатацыю, — паведаміў падрабязнасці справы намеснік начальніка ДФР КДК Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін. — У выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы ад 2007 года прадпрыемства па дагаворы з замежнай фірмай дадаткова набыло электронную і электрычную сістэмы кіравання на агульную суму 365 тысяч еўра. Але лінія так і не была ўведзена ў эксплуатацыю, бо знаходзілася далёка ад асноўнай вытворчасці і мела шэраг недапрацовак.

Былому кіраўніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.