Вы тут

Вось табе грып, а вось — прастуда


Спецыялiсты-медыкi перакананы, што людзi, якiя шукаюць iнфармацыю адносна прастуды i грыпу ў iнтэрнэце, атрымлiваюць шмат дэзынфармацыi.

1386734816767_11-44

ПРАЎДА

Грып выклiкаюць вiрусы трох тыпаў: А, В i С. Два першыя выклiкаюць сезонныя эпiдэмii ў зiмовы час. Вiрус С выклiкае лёгкiя рэспiраторныя захворваннi, якiя не перарастаюць у эпiдэмii.

Вiрусаў, якiя выклiкаюць прастуды, значна больш. Адно толькi сямейства рынавiрусаў налiчвае сотню вiдаў. Яны «актуальныя» з верасня па май, хоць выпадкi заражэння назiраюцца i ў астатнiя месяцы.

Сiмптомы грыпу праяўляюцца ў высокай тэмпературы i мышачных болях. Грып можа выклiкаць ускладненнi ў людзей старэйшага ўзросту або з хранiчнымi захворваннямi.

Прастуду выклiкае не холад, а вiрус. Разам з тым, не варта знаходзiцца на халодным паветры без адзення або з мокрымi валасамi, паколькi гэта можа актывiзаваць вiрусы, якiя ёсць у нас.

Пераахаладжэнне можа выклiкаць пнеўманiю, але не прастуду або грып. У любым выпадку рэкамендуецца пазбягаць рэзкiх перападаў тэмпературы.

Знаходжанне ў дрэнна праветраных памяшканнях, дзе знаходзіцца шмат людзей, а паветра надта сухое — сур'ёзны фактар для пачатку захворвання.

НЯПРАЎДА

Захутацца, каб прапацець

Насамрэч не рэкамендуецца празмерна ўхутвацца i прымаць цёплыя ванны, каб «асвяжыць» арганiзм. Потааддзяленне — фiзiялагiчны працэс, якi заклiканы не дапусцiць павышэння тэмпературы цела. Калi мы празмерна ўхутваемся, пот ахалоджваецца на скуры i можа выклiкаць дрыжыкi або павышаную тэмпературу.

Зачынiць вокны

Насамрэч iх трэба перыядычна адчыняць на 10 хвiлiн. Надта цёплыя месцы з'яўляюцца спрыяльным асяроддзем для вiрусаў. Як i надта сухiя. Чым больш сухое паветра, тым больш мы падвяргаемся рэспiраторным захворванням.

Вытрымлiваць дыету

Насамрэч трэба есцi ўсё, што хочацца, пiць больш вадкасцi. Пры высокай тэмпературы i ўзмоцненым потааддзяленнi неабходна павялiчыць прыём вадкасцi (вады, сокаў, травяной гарбаты). Калi пiць iх цёплымi, яны змякчаюць кашаль.

Выпiць каньяку з малаком перад сном

Спiртное не можа прадухiлiць прастуду! Глыток моцнага напою дапамагае разагрэць арганiзм i паляпшае самаадчуванне, але гэта праходзiць. Алкаголь нiяк не ўздзейнiчае на сiмптомы. Што да малака, то яно можа ўзмацнiць аддзяленне макроты. Таму яго можна замяняць вадкасцю раслiннага паходжання.

Iснуюць вакцыны ад прастуды

Вакцын ад прастуды не iснуе, паколькi яе можа выклiкаць любы з 200 вiрусаў. Ёсць вакцыны ад грыпу, паколькi яго выклiкаюць усяго тры тыпы вiрусаў, але гэта таксама пытанне неадназначнае. Бялкi, якiя пакрываюць вiрус грыпу, натуральным чынам змяняюцца, i iмунная сiстэма не распазнае яго, а абаранiцца ад новых формаў вiруса — няпростая задача. Хваравiты стан, якi чалавек перажывае падчас грыпу або прастуды, з'яўляецца вынiкам звышактыўнага стану нашай iмуннай сiстэмы. Калi яна бачыць невядомага «агрэсара», то i рэагуе несуразмерна. Рэдка бывае, што чалавек хварэе на прастуду ад адной i той жа iнфекцыi або на грып ад аднаго i таго ж вiруса. Вакцыны падрыхтоўваюць абарончыя механiзму чалавека да адбiвання пэўнага вiду агрэсара. Як бы там нi было, вакцынацыя застаецца самай эфектыўнай мерай папярэджвання захворвання на грып, i вельмi важна праводзiць яе пасля 60 гадоў або пры хранiчных захворваннях.

Антыбiётыкi лечаць усё

Насамрэч яны не папярэджваюць нi грып, нi прастуды. З-за бескантрольнага ўжывання антыбiётыкаў фармацэўтычная прамысловасць i медыцынская грамадскасць некаторых краiн праводзяць нават спецыяльныя кампанii.

Вiтамiн С, пропалiс, эхiнацэя — першыя памочнiкi пры прастудзе

Яўных доказаў карысцi гэтых прадуктаў няма. Не даказана, што вялiкiя дозы вiтамiну С прадухiляюць прастуду, але гэта не азначае, што трэба перастаць ужываць фрукты з гэтым вiтамiнам. Некаторыя вучоныя заяўляюць, што ўжыванне дадатковай колькасцi вiтамiну С не спрыяе ўмацаванню iмуннай сiстэмы i знiжэнню рызыкi захворвання. Аднак у выпадку прастуды або грыпу дзейнасць клетак iмуннай сiстэмы ўзрастае, патрабуючы большай колькасцi вiтамiну С. Штодзённае ўжыванне 200 мг вiтамiну С скарачае працягласць прастуды дзесьцi на 14 працэнтаў у дзяцей i на 8 працэнтаў у дарослых. Тое ж самае можна сказаць i ў дачыненнi да эхiнацэi, пропалiсу i iншых раслiн. Яны змяншаюць сiмптомы грыпу.

Карысныя парады

Пра цёплы булён

Даследчыкi ўжо даўно вывучылi вартасцi курынага булёну. Вiтамiны i спажыўныя рэчывы, якiя змяшчаюцца там, валодаюць супрацьзапаленчым дзеяннем. Нельга забывацца пра карысць цыбулi, морквы, рэпы, сельдэрэю i пятрушкi, якiя таксама часта дадаюць у булён. Акрамя таго, падчас варкi курынае мяса аддае амiнакiслату з хiмiчнымi вартасцямi, падобнымi на лекавы сродак, якi прызначаецца пры бранхiце i iншых рэспiраторных захворваннях.

Пра хатнi рэжым

Калi вы будзеце працаваць або наведваць навучальную ўстанову, гэта наўрад цi павялiчыць працягласць прастуды, але павялiчыць рызыку заражэння навакольных. Вельмi важна прыкрываць рот i нос падчас чхання, карыстацца папяровымi насоўкамi, часта мыць рукi. Пры вострых сiмптомах варта ўсё ж такi заставацца дома i вытрымлiваць рэжым спакою. Сон таксама спрыяе выздараўленню.

Пра зварот да ўрача

Прастуда, як правiла, праходзiць без лячэння. Дастаткова прытрымлiвацца правiлаў асабiстай гiгiены, правiльна харчавацца, пiць цёплую вадкасць, адпачываць, прымаць анальгетыкi. Калi грып працякае без ускладненняў, то дастаткова таксама вытрымлiваць агульныя правiлы. Аднак калi высокая тэмпература трымаецца доўга, варта звярнуцца да ўрача. Калi тэмпература трымаецца 3—4 днi, насмарк — 10 дзён, а кашаль 2—3 тыднi, то гэта нармальна. Сiмптомы могуць праяўляцца на працягу двух тыдняў у кожным чацвёртым выпадку. Варта толькi сачыць, каб не было ўскладненняў — пнеўманii цi бранхiту.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».