Вы тут

Новыя восі сусветнай палітыкі


На фо­не на­ды­хо­дзя­чай чар­го­вай хва­лі су­свет­на­га фі­нан­са­ва-эка­на­міч­на­га кры­зі­су, якая мо­жа аб­ры­нуц­ца на свет ужо ў пер­шай па­ло­ве 2014 го­да, ад­бы­ва­ец­ца ра­ды­каль­ная транс­фар­ма­цыя гла­баль­на­га між­на­род­на­га ланд­шаф­ту. На су­свет­ную арэ­ну вы­хо­дзяць но­выя ка­а­лі­цыі дзяр­жаў і транс­на­цы­я­наль­ных гуль­цоў, уя­віць якія яшчэ два ме­ся­цы та­му бы­ло не­маг­чы­ма. Сі­рый­скі кры­зіс рас­ста­віў усё на свае мес­цы, і ме­на­ві­та яго мож­на ўзяць за пункт ад­лі­ку но­ва­га між­на­род­на­га па­рад­ку што фар­мі­ру­ец­ца. У асно­ве яго бу­дуць не­каль­кі ка­а­лі­цый­ных во­сяў су­свет­най па­лі­ты­кі. Для Бе­ла­ру­сі гэ­та азна­чае, як мі­ні­мум, не­аб­ход­насць но­ва­га са­ма­вы­зна­чэн­ня ся­бе ў пра­сто­ры но­вых між­на­род­ных ка­ар­ды­нат.


Вось ЗША — Ра­сія — Іран: як Ра­сія і ЗША ра­зы­гра­лі "сі­рый­скі гам­біт" для пры­мі­рэн­ня з Іра­нам

rf-us-iran

З са­ма­га па­чат­ку гра­ма­дзян­скай вай­ны ў Сі­рыі Ра­сія і ЗША ак­тыў­на ўза­е­ма­дзей­ні­ча­лі па сі­рый­скім пы­тан­ні. Апа­ге­ем гэ­та­га су­пра­цоў­ніц­тва стаў рас­пра­ца­ва­ны аме­ры­кан­скім ва­ен­на-па­лі­тыч­ным кі­раў­ніц­твам план хі­міч­на­га раз­збра­ен­ня Сі­рыі, агу­ча­ны прэ­зі­дэн­там Ра­сіі Ула­дзі­мі­рам Пу­ці­ным пад­час ве­рас­нёў­ска­га са­мі­ту G20 у Санкт-Пе­цяр­бур­гу.

Спа­чат­ку зда­ва­ла­ся, што мэ­та су­пра­цоў­ніц­тва ЗША і Ра­сіі па сі­рый­скім пы­тан­ні — не даць кан­флік­ту пе­ра­рас­ці ў рэ­гі­я­наль­ную ка­та­стро­фу. Ад­нак сён­ня ста­но­віц­ца ві­да­воч­ным, што Ра­сія і ЗША бліс­ку­ча ра­зы­гра­лі пар­тыю пад наз­вай "сі­рый­скі гам­біт", га­лоў­ным сэн­сам яко­га бы­ла га­тоў­насць ЗША пры­нес­ці ў ах­вя­ру пла­ны ва­ен­най ін­тэр­вен­цыі ў імя рэа­лі­за­цыі іні­цы­я­ты­вы па хі­міч­ным раз­збра­ен­ні Сі­рыі для та­го, каб уцяг­нуць у пра­мыя пе­ра­мо­вы Іран. Спра­ва ў тым, што Сі­рыя з'яў­ля­ец­ца не прос­та сяб­роў­скай кра­і­най, але і стра­тэ­гіч­най мя­жой бяс­пе­кі для Іра­на.

Як мы па­ве­дам­ля­лі ра­ней, на пра­ця­гу апош­ніх ме­ся­цаў сі­рый­ска­га кры­зі­су, аж да анан­са­ван­ня ра­сій­ска-аме­ры­кан­скай іні­цы­я­ты­вы па хі­міч­ным раз­збра­ен­ні Сі­рыі, Ра­сія вы­кон­ва­ла ро­лю па­ся­рэд­ні­ка ў ар­га­ні­за­цыі пра­мо­га пе­ра­моў­на­га пра­цэ­су па­між Іра­нам і ЗША. Да­рэ­чы, іс­на­ван­не тай­на­га ка­на­ла па­між Іра­нам і ЗША бы­ло па­цвер­джа­на ін­фар­ма­генц­твам The Assocіated Press са спа­сыл­ка­мі на дып­ла­ма­тыч­ныя кры­ні­цы ад­ра­зу пас­ля та­го, як Іран і шэсць су­свет­ных дзяр­жаў пад­пі­са­лі па­гад­нен­не ў Жэ­не­ве. Згод­на з The Assocіated Press, Із­ра­іль быў афі­цый­на пра­ін­фар­ма­ва­ны аб пра­вя­дзен­ні та­ем­ных пе­ра­моў уся­го два ме­ся­цы та­му, праз паў­го­да пас­ля іх па­чат­ку.

Згод­на з із­ра­іль­скі­мі кры­ні­ца­мі, у пе­ра­мо­вах пры­ма­лі ўдзел на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Ра­сіі Сяр­гей Раб­коў, тры­маль­нік сі­рый­ска­га дасье ў ра­сій­скім МЗС, ды­рэк­тар "Ра­са­та­ма" Сяр­гей Кі­ры­ен­ка з бо­ку Ра­сіі; на­мес­нік Дзярж­сак­ра­та­ра ЗША Уіль­ям Бёрнс, са­вет­нік па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы ві­цэ-прэ­зі­дэн­та Джо Бай­да­на Джэйк Са­лі­ван, стар­шы ды­рэк­тар Са­ве­та на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі ЗША па Іра­не, Іра­ку і спра­вах Пер­сід­ска­га за­лі­ва Па­не­та Таль­вар з бо­ку ЗША. Яшчэ ад­ным важ­ным удзель­ні­кам пе­ра­моў­на­га пра­цэ­су быў сул­тан Ама­на Ка­бус бен Са­ід бен Тэй­мур, які вы­кон­ваў, па­чы­на­ю­чы з 2012 го­да, па­ся­рэд­ніц­кую функ­цыю ў пра­цэ­се аб­ме­ну па­ве­дам­лен­ня­мі па­між Ва­шынг­то­нам і Тэ­ге­ра­нам, а так­са­ма аман­скі мі­ністр аба­ро­ны Са­ід Бадр бін Са­уд Аль Бу­сай­ды­ят.

Праведзеная на вельмі высокім экспертным і дыпламатычным узроўні праца, у выніку, як і было намі прадказана, стварыла спрыяльную глебу для ўступлення Ірана ў прамыя перамовы з Вашынгтонам пасля адкрыцця чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 верасня і аднаўлення перамоў з “шасцёркай” міжнародных пасрэднікаў (Расія, Вялікабрытанія, Кітай, ЗША, Францыя, Германія).

Вы­ні­кам гэ­тай ка­ла­саль­най пра­цы з'я­ві­ла­ся да­сяг­ну­тае 24 ліс­та­па­да гіс­та­рыч­нае па­гад­нен­не па­між Іра­нам і "шас­цёр­кай", згод­на з якім Іран ска­ро­ціць ра­бо­ты ў рам­ках ядзер­най пра­гра­мы, пра­да­ста­віць між­на­род­ным экс­пер­там до­ступ для больш дбай­ных пра­ве­рак ядзер­ных аб'­ек­таў, а эка­на­міч­ныя санк­цыі ў да­чы­нен­ні да кра­і­ны бу­дуць аслаб­ле­ны.

Як відаць з вышэйпрыведзеных фактаў, галоўную ролю ў заключэнні гістарычнага пагаднення з Іранам згуляла зусім не “шасцёрка”, а тры дзяржавы – ЗША, Расія і Аман, якія цяпер разам з Іранам, відаць, будуць прэтэндаваць на перафарматаванне Вялікага Блізкага Ўсходу.

Вось Із­ра­іль — Са­удаў­ская Ара­вія — Фран­цыя: за вай­ну з Іра­нам лю­бой ца­ной

ось зла

Як толь­кі зблі­жэн­не Іра­на і ЗША ста­ла ві­да­воч­ным, на су­свет­най арэ­не па­чаў на­бы­ваць усё больш вы­раз­ныя аб­ры­сы но­вы аль­янс, прад­стаў­ле­ны яшчэ зу­сім ня­даў­на тра­ды­цый­ны­мі во­ра­га­мі — Із­ра­і­лем і Са­удаў­скай Ара­ві­яй. І ка­лі за не­каль­кі ме­ся­цаў да гэ­та­га, у ве­рас­ні, бы­лы прэм'­ер-мі­ністр Із­ра­і­ля Эхуд Оль­мерт, вы­сту­па­ю­чы на Еў­ра­зій­скім фо­ру­ме ў Аста­не, ка­заў пра ства­рэн­не іна­ва­цый­най во­сі Са­удаў­ская Ара­вія — Із­ра­іль, па якой цыр­ку­ля­ва­лі б тэх­на­ло­гіі і ін­вес­ты­цыі, то ўспры­ня­та гэ­та бы­ло, як мі­ні­мум, вель­мі скеп­тыч­на, а то і зу­сім як ней­кае не­па­ра­зу­мен­не. Ад­нак ця­пер гэ­тая "кан­струк­цыя" па­чы­нае на­паў­няц­ца геа­па­лі­тыч­ным сэн­сам. Ад­ным з яе ар­хі­тэк­та­раў лі­чыц­ца кі­раў­нік са­удаў­скай раз­вед­кі прынц Бан­дар бін Сул­тан, які заявіў нядаўна, што яго краіна неўзабаве “істотна зменіць знешнепалітычны курс”, падвергнуўшы перагляду, перш за ўсё, свае адносіны з ЗША з-за разыходжанняў пазіцый па сірыйскім крызісе і іранская ядзернай праграме.

Ад­ра­зу пас­ля за­вяр­шэн­ня чар­го­вай се­сіі Ге­не­раль­най Асамб­леі ААН у Нью-Ёр­ку ў Із­ра­іль па­ча­лі пры­бы­ваць вы­со­кія асо­бы з Са­удаў­скай Ара­віі і ін­шых эмі­ра­таў Пер­сід­ска­га за­лі­ва для ўзгад­нен­ня па­зі­цый па Іра­не ў су­вя­зі са змяк­чэн­нем па­лі­ты­кі ЗША. Та­ды ж Із­ра­іль, Са­удаў­ская Ара­вія і ін­шыя ма­нар­хіі Пер­сід­ска­га за­лі­ва па­га­дзі­лі­ся ка­ар­ды­на­ваць свае ла­бісц­кія на­ма­ган­ні ў Кан­грэ­се ЗША, каб не да­пус­ціць зняц­ця эка­на­міч­ных санк­цый з бо­ку ЗША ў да­чы­нен­ні да Іра­на і са­рваць іх зблі­жэн­не па пы­тан­ні іран­скай ядзер­най пра­гра­мы.

Не­аб­ход­на ска­заць, што та­кі рэз­кі раз­ва­рот ЗША да Іра­на стаў не­ча­ка­ным не толь­кі для Са­удаў­скай Ара­віі і Із­ра­і­ля, але і для шэ­ра­гу еў­ра­пей­скіх ста­ліц, на­прык­лад, Бер­лі­на і Па­ры­жа.

Да­рэ­чы, 17 ліс­та­па­да фран­цуз­скі прэ­зі­дэнт Фран­суа Аланд і мі­ністр за­меж­ных спраў Ла­ран Фа­бі­ус на­ве­да­лі Із­ра­іль з той жа мэ­тай, што і іх са­удаў­скія ка­ле­гі ра­ней. Хут­чэй за ўсё, Фран­цыі бы­ла зроб­ле­на пра­па­но­ва да­лу­чыц­ца да аль­ян­су, які скла­да­ец­ца з Із­ра­і­ля, Егіп­та, Са­удаў­скай Ара­віі і Аб'­яд­на­ных Араб­скіх Эмі­ра­таў для та­го, каб раз­гле­дзець лю­быя маг­чы­мас­ці зры­ву мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня праб­ле­мы іран­скай ядзер­най пра­гра­мы, у тым лі­ку — ба­я­выя дзе­ян­ні су­праць Іра­на.

Між ін­шым, па ін­фар­ма­цыі бры­тан­ска­га вы­дан­ня Sunday Tіmes, атры­ма­най з дып­ла­ма­тыч­ных кры­ніц, маг­чы­масць ва­ен­най апе­ра­цыі ўжо аб­мяр­коў­ва­ец­ца Тэль-Аві­вам і Эр-Ры­я­дам. На­пад на Іран мо­жа здзейс­ніц­ца ў тым вы­пад­ку, ка­лі вы­ні­кі пе­ра­моў па іран­скай ядзер­най пра­гра­ме не за­да­во­ляць ні Із­ра­іль, ні Са­удаў­скую Ара­вію.

Пры­чы­ны зме­ны ба­лан­су на Бліз­кім Ус­хо­дзе

Мно­гіх ана­лі­ты­каў да гэ­та­га ча­су не пе­ра­стае тур­ба­ваць пы­тан­не, ча­му ЗША рап­там ад­даў пе­ра­ва­гу не Са­удаў­скай Ара­віі, а ад­на­му са сва­іх лю­тых во­ра­гаў на пра­ця­гу апош­ніх 40 га­доў — Іра­ну?

Спе­цы­я­ліст па Бліз­кім Ус­хо­дзе Ар­да­ван Амір-Асла­ні вы­лу­чае не­каль­кі пры­чын. Па-пер­шае, гэ­та звя­за­на з не­мі­ну­чай энер­ге­тыч­най не­за­леж­нас­цю Аме­ры­кі. Так, за дзе­сяць га­доў ім­парт энер­га­нось­бі­таў у кра­і­ну ўпаў амаль удвая. Ужо да 2017 го­да ЗША вый­дуць на пер­шае мес­ца ў све­це па зда­бы­чы наф­ты, па­кі­нуў­шы да­лё­ка Са­удаў­скую Ара­вію, а з 2020-га са­мі пач­нуць экс­парт вуг­ле­ва­да­ро­даў. Гэ­та азна­чае, што Ва­шынг­тон раз­гля­дае наф­та­выя ма­нар­хіі Пер­сід­ска­га за­лі­ва як па­тэн­цый­ных кан­ку­рэн­таў.

Па-дру­гое, пас­ля 11 ве­рас­ня 2011 аме­ры­кан­цы ўсвя­до­мі­лі, што ім па­гра­жае цы­ві­лі­за­цый­ны кан­флікт, звя­за­ны з асаб­лі­вай фор­май ра­ды­каль­най іс­ла­місц­кай ідэа­ло­гіі — ва­ха­біз­мам.

Па-трэ­цяе, ве­ра­год­на, ЗША па­сту­по­ва па­чы­на­юць ус­пры­маць Тэ­ге­ран і як па­тэн­цы­яль­на­га са­юз­ні­ка ў стра­тэ­гіі па стрым­лі­ван­ні Кі­тая, і як маг­чы­мую аль­тэр­на­ты­ву са­удаў­скай на­фце. Іран са сва­ім дру­гім мес­цам у све­це па за­па­сах га­зу і трэ­цім — па рэ­зер­вах наф­ты, а так­са­ма 80-міль­ён­ным на­сель­ніц­твам, змо­жа за­тар­ма­зіць на­ступ Пе­кі­на і стаць ма­гут­най рэ­гі­я­наль­най про­ці­ва­гай для ўплы­ву Кі­тая і Па­кі­ста­на. Апош­ні, да­рэ­чы, усё больш трап­ляе ў за­леж­насць ад ара­вій­цаў і кі­тай­цаў.

Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ў гэ­ты мо­мант у "Нью-Ёрк Таймс" быў апуб­лі­ка­ва­ны ар­ты­кул "Як 5 кра­ін мо­гуць пе­ра­тва­рыц­ца ў 14", які шмат у чым паў­та­рае сцэ­на­рый ЗША 1980-х га­доў па пе­ра­фар­ма­та­ван­ні бліз­ка­ўсход­ня­га рэ­гі­ё­на ў Вя­лі­кі Бліз­кі Ус­ход на пад­ста­ве транс­фар­ма­цыі па­лі­тыч­ных рэ­жы­маў і пе­ра­гля­ду ме­жаў кра­ін рэ­гі­ё­на. Між ін­шым, у ар­ты­ку­ле ад­зна­ча­ец­ца, што ў доў­га­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве Са­удаў­ская Ара­вія мо­жа су­тык­нуц­ца з улас­ны­мі ўнут­ра­ны­мі роз­на­га­лос­ся­мі. Пе­ра­ход ула­ды да на­ступ­на­га па­ка­лен­ня эмі­раў, кан­флік­ты па­між су­ні­та­мі і шы­і­та­мі, эка­на­міч­ныя праб­ле­мы — усё гэ­та мо­жа па­дзя­ліць кра­і­ну на 5 рэ­гі­ё­наў (Паў­ноч­ная Ара­вія, Паўд­нё­вая Ара­вія, За­ход­няя Ара­вія, Ус­ход­няя Ара­вія, Ва­ха­бі­стан).

Маг­чы­ма, што ЗША са­праў­ды вы­ра­шы­лі па­спры­яць пе­ра­тва­рэн­ню Іра­на ў рэ­гі­я­наль­ную сі­лу ў про­ці­ва­гу Са­ве­ту су­пра­цоў­ніц­тва араб­скіх дзяр­жаў Пер­сід­ска­га за­лі­ва, у які ўва­хо­дзяць Са­удаў­ская Ара­вія, Аб'­яд­на­ныя Араб­скія Эмі­ра­ты, Бах­рэйн, Ку­вейт, Ка­тар і Аман. У су­вя­зі з гэ­тым ве­ра­год­на, што ЗША на са­мой спра­ве не су­праць та­го, каб Іран пра­цяг­ваў сваю ядзер­ную пра­гра­му, тым больш на фо­не па­ве­дам­лен­няў аб тым, што ў хут­кім ча­се Са­удаў­ская Ара­вія мо­жа атры­маць га­то­выя ядзер­ныя бо­е­га­лоў­кі з Па­кі­ста­на ў якас­ці ўдзяч­най пла­ты за фі­нан­са­ван­не па­кі­стан­скай ядзер­най пра­гра­мы.

Ёсць ін­фар­ма­цыя, што гэ­ты пра­цэс ужо ідзе пад кі­раў­ніц­твам но­ва­га ка­ман­ду­ю­ча­га ўзбро­е­ны­мі сі­ла­мі Па­кі­ста­на ге­не­ра­ла Ра­хе­е­ла Ша­ры­фа, які па­хо­дзіць з ва­ен­на­га кла­на Пун­джа­бі. Па сут­нас­ці, гэ­та азна­чае, што Па­кі­стан да­лу­ча­ец­ца да ан­ты­іран­ска­га аль­ян­су Са­удаў­скай Ара­віі і Із­ра­і­ля.

Усё гэ­та, без­умоў­на, сур'­ёз­ным чы­нам уплы­вае на рас­клад сіл не толь­кі на Бліз­кім Ус­хо­дзе, але і ў све­це ў цэ­лым. Між ін­шым, еў­ра­пей­скія ста­лі­цы, перш за ўсё Бер­лін і Па­рыж, якія так­са­ма за­ста­лі­ся не­за­да­во­ле­ныя сак­рэт­ны­мі пе­ра­мо­ва­мі ЗША і Ра­сіі з Іра­нам, па­ча­лі ўклю­чац­ца ў ба­раць­бу па­між во­ся­мі. У пры­ват­нас­ці, "не­ча­ка­ныя" вы­ні­кі ві­лен­ска­га са­мі­ту "Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства", пад­час яко­га Укра­і­на так і не пад­пі­са­ла Да­га­вор аб аса­цы­я­цыі з ЕС, з'я­ві­лі­ся пра­мым на­ступ­ствам но­ва­га су­праць­ста­ян­ня.

Ар­сен Сі­віц­кі,

ды­рэк­тар Цэнт­ра стра­тэ­гіч­ных і знеш­не­па­лі­тыч­ных даследванняў

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.