Вы тут

Мясцовыя навіны — у рэжыме анлайн


Сайт раённай газеты павінен выконваць функцыі «гарачай лініі». Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі ў Салігорску падчас работы рэспубліканскага семінара кіраўнікоў дзяржаўных рэгіянальных друкаваных СМІ.

1386818985813_1

Міністр адзначыў, што за гады сваёй работы на пасадзе пабываў у кожнай раённай газеце краіны. «Нашы раённыя газеты аснашчаны вельмі добра, ідуць у нагу з часам, у іх ёсць інтэрнэт-версіі, да якіх звяртаюцца з усяго свету», — сказаў ён. Важна, што сайт пачынае выконваць функцыю «гарачай лініі», паколькі не ўсе рэгіянальныя выданні выходзяць штодзень. «Навіны раёна, горада ідуць у рэжыме анлайн. У друкаванай версіі выдаюцца больш вялікія аналітычныя матэрыялы. На гэта мы арыентуем раённыя газеты», — адзначыў міністр.

Алег Праляскоўскі падкрэсліў, што рэгіянальная прэса займае сваю нішу ў інфармацыйным полі Беларусі, выконваючы функцыю грамадска-палітычнага інфармавання грамадзян. Па папулярнасці рэгіянальная прэса займае вядучае месца ў краіне, падкрэсліў міністр, звярнуўшы ўвагу, што разавы тыраж рэгіянальных газет (991 тыс.) перасягнуў тыраж рэспубліканскіх. А па сукупным рэйтынгу раёнкі сапернічаюць з газетай «Советская Белоруссия».

1386818988550_2

Паводле слоў міністра, з больш як 130 рэдакцый абласных, гарадскіх і раённых газет 90 — самаакупныя выданні. Гэта сведчыць аб тым, што з боку нешматлікіх апанентаў крытыка дзяржаўнага фінансавання рэгіянальнай прэсы неабгрунтаваная. «Газета нясе дзяржаўную інфармацыю, і гэта невялікая падтрымка была, ёсць і будзе. Некаторым яна не патрэбна, але дзяржава заўсёды будзе аддаваць належнае гэтым выданням», — заявіў Алег Праляскоўскі.

Сфера друкаваных СМІ Беларусі актыўна рэфармуецца, у тым ліку і на рэгіянальным узроўні. Так, у Магілёўскай вобласці на базе аблгазет было створана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». У Віцебскай вобласці на базе абласных газет «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» створана рэдакцыя новага абласнога выдання «Витебские вести», якое ўжо сёння абяцае стаць канкурэнтаздольным на рэгіянальным рынку.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі шэраг аб'ектаў Салігорскага раёна, а ў час пленарнага пасяджэння разгледзелі актуальныя пытанні развіцця рэгіянальнай прэсы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.

Грамадства

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Як навучыць дзіця рацыянальна карыстацца грашыма? Парады псіхолага

Дзіцяці абавязкова трэба ведаць: Што такое грошы? Навошта яны патрэбны?