Вы тут

Не грашыма вымяраецца


У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі адбылася прэзентацыя першага дома будучага пансіяната для дзяцей, якія праходзяць у гэтым цэнтры лячэнне. Дом разлічаны на пражыванне адразу дзвюх сям'яў — дзяцей разам з матулямі. Будзе ўзведзена 20 такіх дамкоў, якія нават у 25-градусны мароз застануцца цёплымі і ўтульнымі. З надыходам вясны пачнуцца камунікацыйныя работы і забудова цэлай вуліцы.

1386819002166_1

— Улічваючы, што геаграфія пацыентаў цэнтра — гэта ўся наша краіна, пашырэнне спектра лячэбных і дыягнастычных паслуг у аддзяленні дзённага знаходжання абмежавана з-за адсутнасці магчымасці размяшчэння пацыентаў, — сказала ў час прэзентацыі новабудоўлі дырэктар цэнтра Вольга Алейнікава. — Аптымальным рашэннем гэтай праблемы з'яўляецца будаўніцтва пансіяната.

Адна з устаноў, якая першай падтрымала ідэю стварэння пансіяната — Беларускае рэспубліканскае таварыства «Дзеці ў бядзе». З яе падтрымкай пачалася праца па пошуку інвестараў і фундатараў, якія дапамаглі распрацаваць праект забудовы, прафінансаваць будаўнічыя матэрыялы і саму працу.

1386819005616_2

Акрамя першага дамка, ужо ўзведзена дзіцячая гульнявая пляцоўка: гэты праект ажыццявіўся дзякуючы фінансавай падтрымцы пасольства Польшчы ў Беларусі.

— Мы вельмі ўдзячныя Міністэрству аховы здароўя, Пріорбанку, Польскай амбасадзе, беларускаму «Ротары-клубу», ірландскаму фонду «Дзеці Чарнобыля», беларускім будаўнічым прадпрыемствам, якія адгукнуліся на наш зварот, не толькі падтрымалі ідэю, але і зрабілі значны фінансавы ўнёсак, узялі на сябе многія расходы, — падзяліўся ў час прэзентацыі кіраўнік дабрачыннай арганізацыі «Дзеці ў бядзе» Яўген Украінцаў. — А кошт кожнага такога дома складае 35 тысяч еўра.

1386819008143_3

У час прэзентацыі гэтай новабудоўлі прагучалі словы, якія прымусілі задумацца пра сапраўдны кошт гэтага праекта, які немагчыма вымяраць аднымі грашыма — штогод дзякуючы толькі аднаму такому дому будуць выратаваны тры-чатыры дзіцячыя жыцці.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?