Вы тут

«Сагрэем дзіцячыя сэрцы»


Пад такой назвай у Магілёве стартавала дабрачынная акцыя.

— Акцыя праводзіцца напярэдадні навагодніх свят ужо другі раз, — расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк. — Яна ўключае некалькі мерапрыемстваў, накіраваных на збор сродкаў для дапамогі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў, сіротам, хворым дзецям і дзецям-інвалідам. Сабраныя грошы пойдуць на падарункі, літаратуру для дзіцячых бібліятэк, пастаноўку і правядзенне навагодніх свят.

У раённых карэкцыйных цэнтрах пройдуць акцыі пад агульнай назвай «Дрэва жаданняў». Падчас навагодніх і калядных свят дзеці змогуць павесіць на гэтыя дрэвы самаробныя цацкі з напісанымі на іх пажаданнямі. Пры магчымасці яны будуць выкананы. Навагоднія сюрпрызы ад кіраўнікоў мясцовай улады, валанцёраў і ўсіх тых, хто прыме удзел у дабрачынным марафоне, чакаюць таксама маленькіх пацыентаў абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра і абласной дзіцячай бальніцы.

580 хлопчыкаў і дзяўчынак з ліку сірот, а таксама з малазабяспечаных і прыёмных сем'яў прымуць удзел у вялікім навагоднім свяце, якое адбудзецца 27 снежня на базе абласнога цэнтра творчасці ў Магілёве. А 3 студзеня каля 200 выхаванцаў раённых дзіцячых цэнтраў карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі чакае забаўляльнае прадстаўленне ля навагодняй ёлкі і спектакль у абласным тэатры лялек.

Як адзначыла Ірына Фісюк, падвядзенне вынікаў марафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» адбудзецца 14 студзеня падчас дабрачыннага канцэрта дзіцячых творчых калектываў вобласці «Залаты дождж». На мерапрыемства запросяць усіх, хто прымаў удзел у марафоне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?