Вы тут

16-гадовы гвалтаўнік атрымаў 9 гадоў калоніі


У законную сілу ўступіў прысуд у дачыненні да 16 гадовага сына памочніка выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу з вёскі Казлоўка Светлагорскага раёна. Маладога чалавека прызналі вінаватым у згвалтаванні дзяўчынак 7-і, 12-ці і 13-ці гадоў.

Як паведаміла «Звяздзе» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, суд разглядаў справу аб гвалце ў прыёмнай сям'і з Светлагорскага раёна ў закрытым рэжыме. Дзевяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі — такі прысуд вынес суддзя сыну памочніка выхавальніка.

Нагадаем, крымінальная справа першапачаткова была заведзена ў дачыненні да 43-гадовага памочніка выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама. Разам з жонкай яны выхоўвалі 13 дзяўчынак — сацыяльных сірот. Мужчыну затрымалі вясной гэтага года па падазрэнні ў згвалтаванні адной з іх. Гэта здарылася пасля таго, як былая выхаванка звярнулася ў медыцынскую ўстанову, бо зацяжарала. У ходзе расследавання высветлілася, што дзеянні сэксуальнага характару памочнік выхавальніка здзяйсняў таксама і ў дачыненні да іншых дзяўчатак. Больш за тое, гвалтаваў іх і родны сын памочніка выхавальніка. Крымінальная справа ў дачыненні да яго бацькі разглядаецца ў судзе.

Надзея ПАЎЛАВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.